Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 54

СКАЧАТЬ каста, стаўшая антысацыяльным элементам у габрэйскім хаўрусе. Гэты элемент, пры дасягненні ім высокага развіцця, павінен распасціся, лічыў ён. А – як? Цяжка сказаць. Гэта я вам пакідаю для роздуму… Хе-хе, – пакепліваў Мэндаль. – Эмансіпацыя яўрэяў у яе канчатковым выглядзе, сцвярджаў Маркс, ёсць эмансіпацыя чалавецтва ад яўрэйства. Дадам: ад яўрэйскай кабалы. Гм, не ведаю, наколькі гэтакая перспектыва недзе там, за спляценнем гадоў, будзе асязальнаю. Даруйце, калі я мудрагеліста пераказаў філасофію Маркса.

      Маня пачала стамляцца, слухаючы сур’ёзную і далёкую ад яе дзявочага жыцця гаману, хоць клёк у застоллі і быў абумоўлены пачаткам трывожнай вайны, жорсткай, жахлівай.

      Аб яе ногі церлася і лашчылася маладая кошачка Лёля. Яна ўзяла гэты жывы шэры камячок на рукі.

      – Гаспадар Пятро, пэўна, бачыў многае наяве, калі жыў у рэвалюцыйным бедламе. Ну і Гітлер у сваёй кнізе даводзіць пра злачынцаў, на руках у якіх кроў мільёнаў спаважных людзей. Уладыкі, піша, выйшлі з народа, рысы якога – гэта сумесь звярынай жорсткасці і непамыснай ілжывасці. У кнізе – кляты сатанінскі момант: кагальнае яўрэйства, якое прыйшло на змену вынішчанаму класу дваранства, памешчыкаў і трымае ў сваіх руках усю Расею… Яно лічыць Германію, бачыце, не саюзніцай, а краінай, якую павінен спасцігнуць той жа лёс, што і Расею. Фюрэр арыйскай расы Гітлер баіцца гэтага і не можа дапусціць думку, каб габрэі дасягнулі сусветнага панавання.

      Пятро Пісарчук уважліва, з нейкай нават адчайнай цікаўнасцю слухаў і слухаў з вуснаў дасведчанага купца тое, што давала магчымасць разумець большае.

      – Васпане Мэндаль, а вы, чытаючы тую кнігу, выпадкам не прыйшлі да высновы, што прычына вайны Гітлера – знелюбеласць да жыдаўя і рахунак, які ён спрабуе прад’явіць вашаму племю?

      – Кніга сапраўды наводзіць на падобныя разважанні. Па крайняй меры, такую думку цяжка аспрэчваць, як і тое, што марксізм – разбуральная сіла. Там ёсць словы: «Калі б яўрэю з дапамогай яго марксісцкага сімвала веры ўдалося атрымаць перамогу над народамі свету, ягоная карона стала б вянцом на магіле ўсяго чалавецтва». Азохэнвэй!

      – Дык вунь куды чорная кабыла шэльму фюрэра занесла! – кінуў жартам Абко.

      – А што вы думаеце? – на лбе ў Боруха ярусам пайшлі новыя складкі.– Толькі залезлі мы ў самыя нетры палітыкі. Не ўсім яўрэям адно сніліся навуковыя вышукі і досведы Маркса!

      – Вядома, – пагадзіўся з ім Мэндаль. – Я, напрыклад, бачу вялікую хібу ў закідах да ўсіх яўрэяў. Ну скажыце, якім чынам нейкі там Мэндаль у Хелме або, да прыкладу, Борух, Янкель, Абко ў Моталі бэсцяць палякаў, крыўдзяць беларусаў? Азохэн… вэй-вэй. Вы паглядзіце на іхнія душы!

      Пісарчукоў сын Паўлюк пры гэтым усміхнуўся загадкава і паварушыўся на месцы, як бы штось муляла яму. А Мэндаль ужо з прыкметнай палёгкай сказаў:

      – Дык вось вам і «Майн Кампф». Я неяк тута пераадолеў агіду і адкрыта, не тоячыся, прадставіў вам думкі Гітлера СКАЧАТЬ