Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 78

СКАЧАТЬ Хопіць… Так і перадай сваім. Баста!

      Сказаў гэтак, калі Маня прынесла яму сырадой. Тым часам хваравіта-бянтэжлівая ўсмешка на чыстым паголеным твары паказвала, што Грыша саромеецца і прымушае сябе гаварыць як бы запазычаныя дзесьці апраметныя словы.

      – Дзякуй за ласку, але я больш не буду гнуць спіну на вас! Новая ўлада ўжо нейк забяспечыць.

      Маня вярнулася дадому занепакоеная і слова ў слова – як чула, так і перадала тую няўклюдную, як ёй здавалася, размову з парабкам Грышам. «Баста!» Маці і дзед, пачуўшы гэтакі вырак, былі вельмі здзіўленыя. Дзед спахмурнеў, нібы злы дух знячэўку грукнуў яму ў дзверы.

      – Ліха матары! Чалавека гонар заеў. Рукі – свае, а зямля – чужая, і на душы разлад. Мілей спіну гнуць на сваёй зямлі. Яно праўда.

      – А мы ж яму добра плацілі! – азвалася Ганна. – Ён меў працу і хлеб у той час, як іншыя былі рады лушпіне!

      Дзед памаўчаў і скрушліва пахітаў галавой:

      – Хлеб, кажаш… Па нашай мотальскай прыказцы: «Хліб – нэ жэна, з’іў, тай нэма». А калі так – гусь свінні не таварыш! Досыць, кажа, спіну гнуць… Я разумею, адкуль вецер дзьме.

      У гэту зіму дзеда Пятра і ўсю ягоную сям’ю, усю радзіну асабліва трывожыла тое, што да заможных сялян новая камуністычная ўлада паставілася непрыхільна. Уражвалі метады ўціску і ізаляцыі самавітых гаспадароў. Выклікала ў душы абразу, крыўду, пратэст штосьці такое, чаго нельга было нікому выказаць.

      Неяк раней арыштавалі Івана Мацукевіча, па мянушцы – Баяба. Ён быў мужам Ганнінай і Зосінай сястры Мар’і. Баяба гаспадаром быў не менш удалым за Пісарчука. Цяпер сядзеў за кратамі ў Брэсце.

      І вось на дасвецці прыбег да іх Коля, брат Ганны, Манінай маці:

      – Ганна а Ганна! Гэтай ночы вывезлі Мар’ю з дзецьмі.

      Заможныя сем’і адну за адной арыштоўвалі проста без суда, без доказаў віны, хапалі звычайна ўночы і вывозілі пад ціхі лямант і енк дзяцей і дарослых, а ў Янаве імі набівалі таварныя вагоны і, бы тую скаціну, дэпартавалі далей, як потым высветлілася, – у казахскія стэпы… Гэтакім чынам з мотальскіх вуліц, сядзіб знікла ўжо дзевяць сем’яў. Пятро Пісарчук пакепліваў з самога сябе: авечак стрыгуць, а баран дрыжыць… А калі сур’ёзна, то і ён чакаў сваёй чаргі. Толькі яго пакуль не чапалі. Праўда, невядома з якой нагоды пры хаце, у якой ён жыў разам з сям’ёй, неўзабаве выставілі дазор з камуністаў. І гэта ўражвала. Ды не толькі дзеда, бабулю, маці і дзядзьку Паўлюка… Маню таксама. За дазорам чулася нешта надзвычай пагрозлівае і пакуль што таемнае… Можна было толькі здагадвацца, што сочаць за дзедам, каб ён, барані Божа, не ўцёк.

      Пазней, праўда, высветлілася, што цікуюць за сынам дзеда Пятра – Барысам… Аднак непамысным рабілася, што яго, Барыса, няма, а за ім тут палююць. Нібыта Барыс жывы і цяпер у варожым хаўрусе – уваходзіць у склад нейкай пятай калоны, міфічнай, таемнай, якая, значыцца, ставіць на мэту знутры падарваць моц савецкай улады. Знутры… А як? Ліха матары! Цяпер, калі ўкараняецца не ўлада, а насланнё шалу д’ябальскага, дзе ж быць Барысу, кал� СКАЧАТЬ