Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 56

СКАЧАТЬ завуць…

      – То бэндзе пенкна паненка!

      За адным скрыпам госці выходзілі ў змрок на вуліцу.

      17

      Сны чалавечыя… Як паказвае ўласны досвед Пятру, яны азначаюць адно гульню самавітага і вольнага ўяўлення, якому ні думка, ні воля не чыняць перашкод падчас свайго адпачынку, і не сочаць за ім, і не кантралююць яго. Адмысловы стан, чуеце, – воля!

      І далей, масціў масток да ведаў назіральны і ясны розум Пятра: у снах адбываецца своеасаблівае адлюстраванне рэчаіснасці, якая выступае тут як гнутая, ломаная, мешаная-перамешаная і сяк-так сабраная нанова карціна жыцця. У яе іпастасі можа з’явіцца чортведама што.

      Але ж селяніну Пятру столькі і клопату было б аб тых снах, калі б не спадчыннае яшчэ ўяўленне, што дзіўныя малюнкі і дзеі снуюцца на тым самым грунце, па якім наўсцяж, віляючы, бяжыць кудысь таемная сцяжына лёсу. І ці доўгі той шлях? Ці шмат на ім радасцей? А колькі пакут?.. Бяжыць не бачная нікому сцяжына. От толькі малюнкі і надарэнні ў сне, нягледзячы на іх неверагоднасць, пэўным чынам адлюстроўваюць і саму пуцявіну. У гэты ж момант і ў наступны… Яны прадвызначаюць і падказваюць, што чалавеку тчэцца наперадзе.

      Неабавязкова, канешне, каб усе малюнкі былі сімваламі і вымагалі сваёй расшыфроўкі,– не кожны сон у руку, кажуць, ды што зробіш, людзі ўважаюць на сны.

      На гэты раз Пятро Пісарчук доўга сноўдаў з сякерай па лясных кутах, забіраўся ў нетры, якія часам рассоўваліся, утвараючы галявіны, працятыя аксамітнымі промнямі сонца. Сярод гонкіх сосен, што вабілі вока сваімі бронзавымі крамянымі камлямі, ён шукаў сухастоіны, каб спусціць іх на дровы. І дзяцел стукам сваёй дзюбы аб падатлівы луб нярэдка падказваў, дзе шукаць падобныя дрэвы… Пахла смалою. З невялікай замшэлай западзіны цягнула пахам багны, толькі розныя пахі зліваліся ў адзін лясны водар, таму дыхалася чалавеку ўсмак, глыбока і роўна.

      Усведамляючы, што гэты лес займае сотні вёрст – сягае вунь аж да Спораўскага возера і нават далей, што сваімі вяршалінамі ўтварае зялёнае покрыва-мора, Пісарчук падумваў пра тыя мясціны, куды яшчэ не трапляў чалавек. А ўглыб іх нямала! Павага да лесу і гонар за лес як за штосьці аграмаднае, адухоўленае, блізкае поўнілі ягонае сэрца.

      Заняты сваімі ўявамі-думкамі, ён не заўважыў, як неба, што церушылася бляклай сінечай у баравую прастору, стала цямнець. Чалавек узяў на яго ўвагу толькі тады, калі над борам прагрукатала. Разважаючы, што ў такім разе трэба рабіць, Пятро стукнуў абухом сякеры, з якою хадзіў, па сухастоіне – знізу ўгору пайшоў сухі звон ды як бы рэхам аддаўся воддаль. Зноў угары моцна бухнула-трэснула, пакацілася немаведама куды, пасяляючы на гэты раз у грудзях Пятра – цёртага селяніна – трывогу. Ён ціха прысвіснуў і з размаху цюкнуў сякерай у ствол. Тут новы грукат страсянуў зямлю, і на момант падалося, што абрынулася неба. Сухастоіна затрашчала і імкліва пайшла на яго. Не паспеўшы перахрысціцца, ён адскочыў, спатыкнуўся, упаў. Зрок выхапіў і пакінуў у памяці, як з кустоў выскачыў заяц. Напалоханы шумам і грукатам, ён паімчаўся міма.

      Ціха. Нічога больш не грукоча. Нічога аніяк не баліць, дальбог. Ён паварушыў пальцамі рук, ног і са здзіўленнем СКАЧАТЬ