Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 61

СКАЧАТЬ і Расея, не маючы ніякіх сваіх, уласна, дачыненняў да гэтых зямель, перадае Вільню і віленскія абшары Літве, хаця Літва таксама ніякім чынам не можа на іх прэтэндаваць… А неўзабаве Польшча, заўзята ваюючы, забірае Вільню і пнецца ўжо дакляраваць сваё права на віленскі вабны куток. Мала таго, яна тут жа патрабуе ад Расеі падзяліць усю Беларусь. І я паўтараю: чаго, пане-браце мой, чаго варта змова гэтых краін у Рызе, га?..

      Вочы Рамана і Канстанта сустрэліся, і ні адзін з іх не спяшаўся адвесці позірк.

      – Мой брат! – урэшце прамовіў Канстант. – Я не заўсёды з табою пагаджаюся, а вось тут, як ёсць, прымаю твой погляд. Сапраўды, Рыжскае мірнае, з дазволу сказаць, пагадненне мела шмат элементаў гвалту. Але ж за гэта варта дакараць не столькі Польшчу, колькі Савецкую Расею. Бо калі, скажам, вы ўтварылі і юрыдычна зафіксавалі Беларускую савецкую дзяржаву ў складзе камуністычнай імперыі, то і прызнавайце, прошэ пана, яе паўнамоцтвы, запрашайце на гандаль.

      – Не пусцілі ў Рыгу нават Жылуновіча, кіраўніка ўрада, хоць ён дамагаўся ўдзелу.

      – Я, шчыра кажучы, не думаю, што ягоны ўдзел там што-небудзь змяніў бы. От хіба ж дэлегацыя Украіны, запрошаная туды, перашкодзіла дзяльбе сваіх абшараў? Не…

      – Аднак ты выгароджваеш Польшчу, пан Костусь.

      – Не-е, яшчэ раз кажу, ад Расеі шмат залежала. Дадам, у Польшчы і Расеі былі розныя інтарэсы. Польшчу перш-наперш цікавіла пашырэнне сваіх абшараў на ўсход. Няхай так. Затое ў Расеі жыццёва важных абшараў хапала. На ўсе бакі! Адсюль і адносіны да падзелу чужых тэрыторый у Рызе кіраўніка расейскай дэлегацыі Абрама Іофе. Ён аддаваў палякам не сваё…

      – А трапна сказана! – ціха прамовіў Пятро Рамановіч, толькі тое пачулі, і ён дадаў для пэўнасці: – Калі адсякаеш не свой палец або нават руку, не так баліць…

      – Зусім не баліць! – умомант падхапіў дыпламат Костусь-Канстант і доўжыў, звяртаючыся, уласна, да Рамановіча: – Уявіце сабе, шаноўны, тыя перамовы… Я ведаю, што там было, бо чытаў успаміны розных людзей. Так… Дыпламаты доўга і безвынікова дэбатавалі. На пасяджэннях сум адольваў усіх. Аднаго разу выйшлі ў калідор, каб перакурыць. Тады Абрам Іофе, праінструктаваны самім Леніным, падыходзіць да лідэра польскай нацыянальнай дэмакратыі пана Рамана Дмоўскага, які ачольваў польскую дэлегацыю, дый кажа яму: «Пане а пане, мы не настойваем на правядзенні дзяржаўнай мяжы па лініі, якую прапанаваў англічанін Керзан. Ён чалавек выпадковы… А нам абы мір заключыць. Таму калі з вас мала траціны абшараў, заселеных не то беларусамі, не то ліцвінамі, то бярыце болей. Пэўна! Вы можаце браць сабе Менск і абшары далей, аж да Барысава, Бабруйска, Мазыра… Тады дзяржаўная мяжа складзецца сама сабой і будзе праходзіць па Бярэзіне і Прыпяці».

      Костусь зрабіў паўзу, і гэтая паўза была запоўнена чаканнем слухачоў. Усе былі ўражаныя.

      Цішыню парушыў брат-парачанец:

      – І шо далей?

      – Скажу… На тыя словы расейца пан Дмоўскі весела ўсміхнуўся дый кажа: «Не, пане Іофе, тэго не вольно робіць. Бо мы добжэ СКАЧАТЬ