Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 58

СКАЧАТЬ малатарню, якая стаяла ў гумне, змазаў шківы і іншыя часткі, што круціліся і церліся ў працы. Сёння гаспадар з сынам будуць малаціць жыта. Пятру аставалася яшчэ падсілкаваць у стайні каня, як што яму выпадала ў лёгкай вупражы хадзіць пад павеццю па крузе – цягнуць прывад, круціць шасцярню, ад якой перадаваўся рух на барабан і іншыя вузлы малатарні.

      Але ж за працай, потым за сняданкам і зноў за працай на гумне Пятро ніяк не мог забыцца на сон, ад якога дагэтуль яшчэ знібела душа і было прадчуванне нядобрага. Зрэшты, чаго можна чакаць, калі ў дзверы грукоча вайна?

      Час за хатнімі клопатамі прабег хутка. Пасля працы, распрануўшыся да пояса, ён папрасіў Паўла паліць яму крыху злетненай вады на рукі, на карак; добра намыльваючыся, змыў з сябе ўсю пацяруху ды едкі цёмна-шэры пыл ад малатарні. Калі ўжо расціраў ручніком да чырвані вільготнае крамянае цела, Павел, гледзячы на бацьку, усміхнуўся:

      – Дык кажаш, той вядзьмак хацеў выпрабаваць цябе на вогнястойкасць?

      – Табе, сынку, смех, а гэта ж не жарт. Хіба думаў калі, што з гэтакім д’яблам сустрэнуся! Хоць бы і ў сне… Тфу!

      – Хай яго хай!..

      Пятро наважыўся зноўку з’ездзіць у Моладава, каб спаткацца і пагутарыць са знаным палітыкам, якім лічыў Канстанціна Скірмунта. Здавалася, каму ж валодаць новай інфармацыяй пра вайну і спрычыненыя вайной падзеі ў свеце, як не яму, былому міністру замежных спраў Польшчы і потым амбасадару ў Лондане… Пятро не рабіў перад жонкай сакрэту з таго, што мае паехаць у панскі палац, каб, уведаўшы якія навіны, узяць іх за аснову, за ключ для разгадкі жахлівага сну.

      Тым часам Маня, гуляючы на падворку, падскоквала на ўтравелай сцяжыне каля веснічак і сыпала жартаўлівыя словы і скорагаворкі, якія забаўлялі яе двухгадовую сястрычку Вольку:

      – Чэпік, чэпік – доўгі нос, куды чорт цябе панёс, не падмазаўшы калёс!

      Тая не ўсё, праўда, разумела з гэтакага ланцужка, але рагатала з дзіцячай адданасцю, як што ёй падабаліся вясёлыя скокі-падскокі і словы ў такт Маніным рухам; яна і сама ўжо дэкламавала, прысядаючы:

      – Цепік, цепік…

      Ды тут Маня заўважыла, як дзед, выкаціўшы са сваіх сенцаў ровар, падаўся на вуліцу. Ён быў чыста, як па-святочнаму, апрануты. Яна дагнала яго.

      – Дзядуля, а ты куды гэта?

      – На Парыпавы горы! – І першы раз за дзень вочы ў дзеда засвяціліся ў лагоднай усмешцы. – Мо ты ведаеш, дзе іх шукаць?

      – Не-е, – Маня не адразу ўцяміла, куды хіне яе дзед. – А што табе там?..

      – Адтуль свет шырэй відзён.

      Ёй бабуля ўжо расказала, што ад самае ночы трывожыла дзеда, і таму яна была рада: ён зноў вясёлы і нават жартуе.

      Маня ўпершыню пры развітанні сказала яму словы, якія зазвычай гаварылі дарослыя – баба Аксіння або маці,– і пры гэтым зычліва памахала рукой:

      – Добрым часам, дзядуля!

      18

      Ліпавая алея вяла да варот маёнтка. Кроны дрэў так СКАЧАТЬ