Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 62

СКАЧАТЬ ён,

      Я ж сын яго – тутэйшы чалавек!

      Або з таго, шо мне даводзілася чытаць раней:

      Так няміла, як магілай,

      Неяк выдае

      Беларусь, мая старонка,

      Ды люблю ж яе…

      – Між іншым, – доўжыў размову Раман Скірмунт, – Пілсудскаму, Гітлеру ды, бадай шо, і Сталіну законы не пісаныя. Але калі ўважаць хоць на нейкую культуру і элементарную логіку, то дзе яны ў такой палітычнай заяве: у Беларусі павінна быць альбо польскасць, альбо расейскасць? Глум над светам дый толькі!..

      Расхваляваны Раман устаў і пачаў хадзіць між крэсламі. Канстант маўчаў, як што быў азадачаны эскападай стрыечнага брата.

      Падаў голас Генрык:

      – Але ж я выхаваны на польскай культуры.

      – Правільна! І я ўзгадаваны ў польскай культуры, але не ўважаю сябе за паляка. Я даўно ўжо казаў людзям пра гэта. Я не маю найменшай патрэбы залічваць сябе да народнасці, з якой лучыць толькі культура, тым больш навязаная сілай пры пэўных абставінах.

      – Рамане! – звярнуўся да яго Канстант. – Не гарачыся, калі ласка, і не гневайся – жыццё, лічы, пражыта. І пражыта яно намі па-рознаму. Што зробіш?

      – Костусь, усё гэта так. Але ж мы селі за гэты стол, каб асэнсаваць шо-колечы. Ты служыў рэжыму, які бачыў сваю асаблівую місію на ўсходзе ў тым, каб каланізаваць народы і ў першую чаргу нас, беларусаў, ды распаўсюджваць польскасць. Царызм таксама бачыў свае вялікадзяржаўныя інтарэсы ў тым, каб душыць палякаў, беларусаў, украінцаў, пазбаўляючы іх найперш роднай мовы. Губернатар паняволенага краю Мураўёў, як і Пілсудскі потым, выразна ўяўляў сабе гэта: «То, что не доделал здесь русский штык, доделает русская школа». Вось таму мы, тутэйшыя, і ўзгадаваны ў польскай культуры, а іншыя – у рускай. Таму палякі і ўпусцілі шанц дамовіцца з Савецкай Расеяй аб супольнай абароне перад пагрозай фашызму. А Гітлер тым часам узяў у Сталіна індульгенцыю на адпушчэнне грахоў.

      На стале ў цёмных бутэльках стаяла чырвонае віно, побач – невялікія празрыстыя шклянкі з крышталю. Стаялі таксама кава ў кафейніку і белыя кубкі на сподачках. На талерках ляжалі нарэзаны сыр і асобна – пячэнне, бісквіты…

      Раман падышоў да стала, наліў сабе стопку віна і тым самым як бы падаў прыклад іншым.

      – Беларускія землі заўжды былі больш асвечаныя, больш развітыя ў параўнанні з маскоўскімі ці расейскімі,– сказаў ён. – У гэтым пераканаўся Сталыпін, будучы губернатарам на Гарадзеншчыне. Вопыт прыватных, так бы мовіць, фермерскіх гаспадарак выклікаў у яго захапленне. Адсюль, я мяркую, ідэалогія зямельнай рэформы ў Расеі. Вельмі паважаў і цаніў ён нашага Эдварда Вайніловіча, які каля дваццаці гадоў узначальваў Менскае зямельнае таварыства і шмат зрабіў, шмат каму на Бацькаўшчыне дапамог. Як ніхто ў глыбіннай Расеі, ён ведаў жыццё, тэхналогію земляробства, патрэбы зямлі і сялян, быў прагматыкам. Мы з ім уваходзілі ў Дзяржаўны Савет, і Вайніловіч прымусіў слухаць сябе з прытоеным СКАЧАТЬ