Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 17

СКАЧАТЬ Хіжая імперыя адсекла ад нас памяць, збэсціла гісторыю, замяніла ў ХІХ стагоддзі назву Літва на «Белоруссия», а потым наогул – на Паўночна-Заходні край.

      – А што, пане Раман, і Літва славянскім племем была?

      – Ды не, Барыс – Пятроў сын, як ні дзіўна, у гісторыі ўсё пераблыталася… А ты, напэўна, пра сучасную Літву?..

      – Так.

      – На тыя даты, калі мой далёкі продак хадзіў на ўсход, Лютвою, або Літвою называлі палабскае ваяўнічае племя люцічаў, якое межавала з лужыцкімі сербамі. Ёсць меркаванне, шо тая Літва перапаўзла па ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Прусію і трапіла пад уладу Міндоўга. Таму Міндоўг, каланізуючы далей разам з Літвою ўсходнія землі, і назваў дзяржаву Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім, уважаючы на разлеглую Палабскую Русь. Да ВКЛ потым дадалося яшчэ і слова «Жамойцкае», гэта калі ў 1411 годзе Жамойцію, пра якую ты спытаўся, далучылі да Вялікага Княства… Толькі ў 1918 годзе яна прыгарнула сабе згубленую намі назву «Літва».

      – Дзякуй… Гэтак багата вы мне патлумачылі. Па досведу – ведах святлейшы пан, пэўна, заткнуў бы за пояс прафесара!

      – Так… Жалю варта, але ж у польскай і расейскай навуках мала якіх прафесараў гэта цікавіць.

      – І ўсё ж: чаму назвалі наш народ гэтым словам – беларусы?

      – Любіш ты, вольны казак, да сэнсу даходзіць! – ухвала і дакор чуліся разам у голасе пана. – Не ведаю, чаму, але Белай Руссю і раней зваліся землі ўсходняй часткі нашай краіны. Вядома і тое, што ў Масковіі ў сівыя вякі было слова «белорусец». Гэтак звалі там ліцвінаў і, магчыма, казакоў захопленых у палон, калі тыя рабіліся вернападданымі. Вось, адштурхнуўшыся адтуль, ужо ў часы Пушкіна, Гогаля, пэўна, і далі нам назву. Альбо не?..

      Пралётка неўзабаве прывезла іх да маёнтка – велічнага гмаху на два паверхі. Пры маёнтку быў велічны парк. Скірмунт перадаў пралётку ў рукі прыслугі і прапанаваў госцю невялікую прагулку па ўходжаным парку:

      – Я мушу закончыць нашу гутарку. Мне зразумелыя памкненні, настроі ўсіх беларусаў Крэсаў Усходніх, іх мары пра лучнасць. Калі па жывому раздзёрта краіна, каму не баліць? Але ж я буржуй, і маё месца, даруй, пане-браце, пад лаўкай – там, каб баяць байкі і трызніць гісторыяй. Такое ў мяне новае становішча, хоць мяне і лічаць палітыкам. Цяпер я адначасова – дома і ў эміграцыі.

      У словах пана пачувалася ўдаўнелая горыч.

      – Цяпер прабіў час такіх палітыкаў, як Браніслаў Тарашкевіч – вучоны, не эксплуататар, не чужак, малады, таленавіты, выдаў першую граматыку беларускай мовы. Ты што-небудзь чуў пра яго?

      – А як жа! Тарашкевіч заснаваў Беларускі пасольскі клуб у сейме. Сябры клуба моцна крытыкуюць польскі ўрад за парушэнні законаў дзяржавы, адстойваюць правы беларусаў. Да Моталя тое-сёе даходзіць. Газеты чытаем.

      – То і добра. У кожнага месца ёсць свой дух. І я там штаны праціраю, – пажартаваў Скірмунт з ранейшай сумнай усмешкай. – Не давялося, аднак, паслужыць сваёй зямлі, свайму народу, СКАЧАТЬ