Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 13

СКАЧАТЬ зямля-матухна распавядае чалавеку, як ён толькі народзіцца. Бо радавод Скірмунтаў ідзе ад часоў гістарычнай беларускай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага – і сваімі каранямі сягае недзе аж да яцвягаў і люцічаў. Гербам старажытнага роду ў іх быў разгалісты дуб.

      А цяпер галіны гэтага дуба засталіся ў Моладаве і ў Парэччы. Тыя і гэтыя Скірмунты між сабою былі стрыечнымі братамі і сёстрамі.

      Дзед Рамана Скірмунта Аляксандр у свой час быў буйным магнатам. Ён заснаваў у 1836 годзе ў маёнтку Парэчча над Ясельдай рэдкую для тагачаснай феадальнай краіны фабрыку, на якой выраблялі сукно. Праз два-тры дзесяцігоддзі фабрыкант Скірмунт пабудаваў яшчэ і цукровы завод. Меў ён таксама сыраварню, паравы млын… Такім чынам, звычайная вёска Парэчча ператварылася ў прамысловы цэнтр, робячыся ўзорам у развіцці капіталізму на гэтай блаславёнай славянскай зямлі. Пісарчукоў сын Барыс, дарэчы, добра ведаў, што такія багатыя і прыкметныя асобы, як Аляксандр Скірмунт або ягоны сын Аляксандр, а потым і ўнук Раман, іншыя яго сыны і ўнукі, у Савецкай Расеі не ў пашане і лічыліся найпершымі ворагамі. Там буржуі ліквідаваны як клас. Не толькі яны, нават уся царская сям’я палегла. Барыс ведаў пра гэта. Але ў душы ён не адчуваў ні жалю, ні болю за тыя ахвяры. Нібы самі сябе яны асудзілі на смерць, і чынны шпаркі ход падзей не пакідаў ім аніякага іншага выйсця. Такія жорсткія ўмовы прадвызначала людзям камуністычная ідэалогія, да якой ён таксама схіляўся.

      Адно толькі дзед Рамана – Аляксандр Сымонавіч – памёр сваёй смерцю, ён памёр якраз у тым годзе, калі нарадзіўся Ленін. Тады яму было 72 гады. Пакінуў пасля сябе шэсць сыноў, дзве дачкі. Ён падзяліў паміж імі фартуну: бацьку зусім яшчэ малога Рамана – Аляксандру – дастаўся маёнтак Парэчча, а бацьку Канстанціна і Генрыка – Генрыку – маёнтак Моладава… Раман выйшаў у людзі акурат на вяршыні славы парачанскай вытворчасці сукна, аднак выраб тавару яго не так захапляў, як палітычная дзейнасць, дый пасля 1915 года, калі засталіся ўсяго толькі разваленыя сцены ад фабрыкі, Раман больш не бачыў магчымасці яе аднавіць. І тут справядлівым будзе зазначыць, што вядомасць у сваім краі, у супольнасці тутэйшых людзей, а ён любіў называць сябе тутэйшым, Раман Скірмунт набыў ужо дзякуючы не столькі парачанскаму спадчыннаму капіталу, колькі ўдзелу ў грамадскім і палітычным жыцці. У Моталі ж яго ведалі як дэпутата 1-й Дзяржаўнай Думы Расеі.

      Яшчэ са студэнцкіх гадоў у Пецярбургу ён шукаў дружбы ў нацыянальна свядомых беларусаў, а неўзабаве і сам згуртаваў вакол сябе патрыётаў сваёй зямлі. Яны заснавалі ў Менску вясной 1917 года Беларускі нацыянальны камітэт, што стаў першай ластаўкай на шляху самавызначэння беларусаў. Скірмунт сабраў і правёў улетку гэтага ж года сялянскі з’езд. Так ці інакш ён закладваў падмурак для Першага Усебеларускага з’езда, скліканага па нацыянальных пытаннях у снежні 1917 года.

      Багата што з памянёнага заставалася ў памяці мясцовага люду, у памяці прасветленай і пакуль яшчэ не зашэрхлай ад часу. Зрэдку з нейкай там нагоды гісторыя СКАЧАТЬ