Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 20

СКАЧАТЬ А. Бяроза. «Расейска-польскі баль і беларускае пахмелле». Кніжачка была выдадзена ў Пінску ў друкарні «Hasto» ў 1921 годзе.

      У даўно мінулыя часы жорсткіх войнаў, – чытаў Барыс, – калі адно з дзікіх плямёнаў перамагала другое слабейшае племя, тагды пераможцы на полі бітвы святкавалі сваю перамогу: усім палонным скручвалі вяроўкамі рукі і ногі, раскладвалі іх па зямлі і клалі на іх дошкі, пакрывалі тыя дошкі каберцамі, а затым садзіліся самі, пяялі песні, пілі хмельны напітак і, напіўшыся п’янымі, танцавалі на гэтых дошках. Стогны і крыкі абяздоленых палонных, што ляжалі пад дошкамі, яшчэ больш весялілі падгулялых пераможцаў і заглушаліся музыкай, смехам, п’янымі крыкамі…

      І далей невядомы Барысу аўтар перакідваў масток ад плямёнаў у бліжэйшыя гады і сучаснасць, калі ўжо цэлыя народы, якія лічылі сябе культурнымі, перамагалі ў вайне слабейшых за сябе і святкавалі перамогу, акурат як тыя дзікія плямёны, толькі замест дошак яны накладвалі на забраны народ і яго зямлю іншы прэс – свае дзяржаўныя ўстановы, сваю чужацкую культуру, мову і рэлігію. Гэтак рабіла Расея ў дачыненні да Польшчы і Беларусі. «Расейскія чыноўнікі,– чытаў Барыс, – зусім не разумелі мясцовай – ні польскай, ні беларускай – мовы і ва ўсіх установах пісалі і гутарылі толькі на расейскай мове, нават забаранялася зварочвацца да чыноўнікаў на польскай ці беларускай мове».

      Брашура захапіла Барыса так, што асобныя старонкі ён перачытваў па некалькі разоў.

      Аўтар выказваў сваё крайняе здзіўленне ад Польшчы. Яна ж толькі што вырвалася з расейскіх ціскоў, нямецкай акупацыі, а як ужо набыла крышачку моцы, стала на шлях сваіх жа прыгнятальнікаў. Польскі рэжым пад выглядам барацьбы з бальшавікамі заняў амаль усю Беларусь, кажучы сабе і ўсяму свету, што польскія войскі займаюць не беларускія землі, а гістарычныя абшары Польшчы. Ён крычаць на ўвесь свет: «Нема жаднэй Бялорусі. Ёсьць толькі вялікая ад мора да мора Польшча!» З другога боку савецкі ўрад, лічачы Беларусь «заходняй вобласцю Расеі», таксама пхае Чырвоную Армію на беларускія землі.

      Аўтар яскрава высвечваў самае вялікае ліха тутэйшых, ён быццам цвікі забіваў у свядомасць Барыса, ставячы адно за адным пытанні:

      Якім чынам Польшча з прыгнечанай зрабілася прыгнятальніцай?

      Чаму польская ўлада ў 1919 годзе разагнала беларускі ўрад у Менску і сяброў яго кінула ў турму?

      З якой прычыны зачынены ў Гародні беларускі Нацыянальны камітэт і польскія жандары арыштавалі беларускіх дзеячаў?

      Чаму арыштоўваюць беларускіх вучыцеляў і высылаюць у канцэнтрацыйныя лагеры?

      Чаму польская ўлада перашкаджае адкрываць беларускія школы і польскія жандары збіваюць сялян, якія патрабуюць для сваіх дзяцей беларускамоўнага навучання?

      Чаму, урэшце, польская ўлада закрывае беларускія газеты і наогул не дае свабодна развівацца нацыянальным беларускім арганізацыям, не хоча існавання незалежнай Беларусі?..

      Усе СКАЧАТЬ