Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 18

СКАЧАТЬ польскі фашызм становіцца ўсё больш жорсткім… Хваля дзікіх рэпрэсыяў перакочваецца па ўсім краі. Масавыя арышты і вобыскі, арышт пяці паслоў – прадстаўнікоў ад радыкальных сялянскіх арганізацыяў, нялюдскія катаванні і здзекі з арыштаваных, разгром беларускіх культурна-асьветных і кааператыўных устаноў – вось вынік «супакаення крэсаў» крывавымі наезьнікамі Пілсудскага.

      …Некалькім арыштаваным пракуратура дамагаецца сьмяротных прысудаў. Шмат арыштаваных сыйдуць у магілу, ня вытрымаўшы катаванняў і турэмнага рэжыму.

      Клясавая нянавісьць буржуазіі ня мае межаў.

      Таварышы рабочыя і сяляне!

      Нэндза даводзе масы да роспачы; эканамічнае, палітычнае і нацыянальнае прыгнечванне акупантаў, катаванні дэфензывы нястрымана піхаюць іх на крывавую клясавую помсту. Аднак, таварышы, час расплаты яшчэ ня прыйшоў. Усялякі ўзброены выступ у сучасны момант, адарваны ад супольнага выступлення з рабочымі і сялянамі Польшчы і Заходняй Украіны, засуджаны на няўдачу, будзе лёгка патоплены ў крыві, сыграе на руку Пілсудскаму, які гэтага і чакае, да гэтага і імкнецца.

      Таварышы рабочыя і сяляне!

      Мы павінны проціпаставіцца пагромам фашыстоўскага ўраду, мы можам не дапусьціць да далейшых рэпрэсіяў толькі праз паўторныя масавыя палітычныя выступы рабочых, сялян і ўсіх працоўных – ня толькі Заходняй Беларусі, але і Заходняй Украіны і ўсяе Польшчы.

      Па ўсіх фабрыках, заводах, у варштатах і прафсаюзах, ва ўсіх вёсках, маёнтках, тартаках, усе гурткі Грамады, школы, усе культурныя гурткі, гмінныя рады склікайце па колькі разоў масоўкі, сходы і мітынгі, выносьце самыя вострыя пратэсты супроць белага тэрору, патрабуйце вызвалення ўсіх палітычных вязняў, арыштаваных паслоў, якія нават згодна з польскай канстытуцыяй лічацца недатыкальнымі, адначасна выказвайце сваю салідарнасьць з імі, пратэстуйце супраць зламаных правоў рабоча-сялянскіх арганізацыяў.

      Склікайце дзеля пратэсту масавыя вулічныя мітынгі…

      Стварайце на прадпрыемствах камітэты барацьбы з фашызмам, а на вёсках – сялянскія камітэты…

      Кожны рабочы і селянін паасобна і ўся маса працоўных цалкам…

      У нашай масавасьці і арганізаванасьці наша сіла, бо супроць масавага руху бяссільны паліцыя і фашысты, бо фашыстоўскаму ўраду ня хопіць сілаў пераарыштаваць мільёны працоўных.

      На дэманстрацыях арганізуйце масавую рабоча-сялянскую самаабарону…

      Далоў белы тэрор!

      На пасяджэнні спулкі Пятро Мінюк паставіў пытанне аб правядзенні ў Моталі масавай акцыі ў падтрымку ахвяраў тэрору.

      – Якой акцыі? – спытаў брат Васіль.

      – Давайце абмяркуем…

      – Па-першае, – выказаўся Барыс Рамановіч, – нам варта выкарыстаць належным чынам легальныя формы. Таму я прапаную наладзіць сход гуртка Сялянска-Работніцкай Грамады.

      – Правільна! – ухваліў Мінюк, у хаце якога праходзіла пасяджэнне.

      – І СКАЧАТЬ