Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 16

СКАЧАТЬ кропелькі поту. Ці сведчылі яны пра пэўны заварот чалавечых уяўленняў, пачуццяў, ранейшых і сённяшніх, пра тое, што пачуцці яго супярэчылі адно аднаму, скрыжоўваліся, ламаліся?.. Адно пры гэтым ён намагаўся заставацца спакойным.

      – Пане Раман, тое, пра што я спытаюся, можа прагучаць недарэчна, – сказаў ён, – але адкуль гэта вы і я – мы, тутэйшыя беларусы, узяліся?

      – О, бачыш! – Памешчык задаволена ўсміхнуўся, каля вачэй сабраліся і зноў разгладзіліся маршчынкі.– Які ты цікаўны… Калі б я быў папом або рабінам, адказаў бы: ад Бога пайшлі! Жыды так і адказваюць, маўляў, яны ад Бога… Пытанне няпростае. Слова «русь» увогуле стараскандынаўскага паходжання. У часы вікінгаў «русть, або рость» азначала: грабец, вандроўнік, чалец марской дружыны. Калі ж найменне пускаецца ў вандроўку, яно нярэдка страчвае той ці іншы гук, літару. Так і «русть» страціла «т» і ператварылася ў «русь». Тым часам калоніі паўночна-еўрапейскіх грабцоў запачаткаваліся ў Даніі і на востраве Руген, дзе ў асноўным жылі славяне. Датчане пачалі зваць гэты востраў Русінам. У самой Даніі гаспадарыла Русь. Такая версія, у якую хочаш вер, хочаш не вер, але і больш бездакорнай я пакуль шо не ведаю.

      Падобна было, што Рамана Скірмунта той шчыры Барысаў інтарэс да назвы краіны не захапіў знянацку. У добрым настроі пан расказаў яму пра Палабскую Русь – краіну славян, што ў пятым – шостым стагоддзях ляжала паўднёвей ад Ругена, на мацерыку, у даліне Лабы – Эльбы – і адтуль цягнулася на ўсход, да самага Одэра. Яе сталіцай быў Старагорад, што ў немцаў цяпер Ольдэнбургам завецца. І, што паказальна, казаў палагоднены пан, да Палабскай Русі адносіліся таксама лужыцкія сербы.

      – А шо далей?.. Мой дзед Аляксандр, калі вучыўся ў Германіі, зацікавіўся лужыцкімі сербамі, у іх за галоўнае места быў горад Берлін… Яны і цяпер не звяліся. Дзеда захапіла падабенства мовы лужыцкіх сербаў з мовай нашых мужыкоў, беларусаў,– сваякі! Сербы… сорбы… сябры – словы, а значэнне адно. Недзе нашы з імі шляхі-дарогі перакрыжоўваліся, недзе была агульная пупавіна. А тута, – кінуў рукой наўзбоч, – у часы Герадота гаспадарыла кельцкае племя неўраў. Неўры пакінулі пра сябе памяць у назвах Клецк, Галацк, Арэса, Дрыса, Пліса, Уса, Наўра, Нёман, Нярыс – шмат слядоў. Пасля неўраў нашы прасцягі занялі плямёны зноў жа славянскага кораня – дрыгавічы, крывічы, радзімічы… Чуў? Вось толькі пра іх мову, чым яна адрознівалася ад нашай, не скажу табе, малайцу, бо сам не ведаю. Жылі тут таксама плямёны, якія ў дзевятнаццатым стагоддзі пачалі звацца балтамі – жмудзіны, аўкшайты, латгалы, яцвягі, куршы, зямгалы, селы… Яны ўрэшце былі выцеснены туды, адкуль і прыйшлі, альбо растварыліся ў мясцовых плямёнах. Поўнай карціны няма. А вось Палабская Русь, у прыватнасці, частка лужыцкіх сербаў, парусаў, альбо прусаў, рушылі сюды, у нашы землі, паколькі на іх з перанасычанага насельніцтвам захаду пачалі ціснуць германцы. Аселыя і ціхамірныя тутэйшыя плямёны параўнаўча лёгка паддаліся ўплыву гасцей. У сваім гаспадарчым і культурным развіцці тыя былі мудрэй ад іх, дый то казаць – СКАЧАТЬ