Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік). Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік) - Макс Шчур страница 7

СКАЧАТЬ паэзіі, што як найлепш адлюстроўвае ейны цяперашні стан, – які-небудзь грант ад Эўракамісіі, ці прынамсі ад міністэрства культуры? Што, калі б зь яе вырасла другая Сапфо, а праз 1000 гадоў адшукаліся ейныя невядомыя раней «ювэніліі»?

      Мяркуйце самі – на жаль, паводле майго нягеглага вольнага перакладу:

      Русалачка, ці не памру?

      Штось падымаецца ўгару.

      He буржуазная адрыжка —

      Мая паўстала качарыжка!

      Гэты верш адразу зацікавіў мяне, апрача тэматыкі, і пэўнай «інтэртэкстуальнасьцю»: радком «Uboha rusalko bleda» пачынаецца і славутая арыя Вадзяніка з опэры Дворжака «Русалка» – то бок коміка тут яшчэ ў тым, што аўтарка сьцябецца з нацыянальнай сьвятыні. Зрэшты, не яна першая: геніяльны вэрсыфікатар Іржы Гаек Крхоўскі, адзін зь нешматлікіх паэтаў чэскага андэграўнду, якія на пачатку 90-х трапілі нават у школьныя падручнікі, таксама недзе цытуе гэты радок. Цяпер я разумею, што менавіта ён быўузорам для нашай паэткі – у ёй, як і ў Крхоўскім, мяне вабіла менавіта спалучэньне пэўнай вытанчанасьці з разьняволенасьцю й па сутнасьці «мужчынскім» натуралізмам.

      Змоўніцкая блізкасьць, якая ўзьнікае між аўтарам і чытачом падчас гутаркі на эратычныя тэмы, у маім выпадку была яшчэ больш інтымнай з прычыны таго, што аўтар быў дзяўчынай. Я зайздросьціў ейнай адвазе й простаму майстэрству, зь якім яна выкладалася на муры, нястомна шукаючы рыфмы й словы, каб даць выхад празьмернай энэргіі свайго яшчэ здаровага й неспрактыкаванага цела:

      Трахацца б мне, трахацца,

      Толькі дзе ўзяць хлопца?

      Думала расплакацца,

      Ды зьявіўся Росьця.

      Удзень ябліся і ўначы —

      Сябрук прыйшоў дапамагчы.

      Боская штука, групавуха:

      3 хлапцамі, бабы – весялуха…

      На мурох прыпынку піша ня толькі яна – ёсьць там, зразумела, і іншыя аўтары. Напрыклад, ужо згаданыя графітысты, якія ў вольны ад скейтбордынгу час трэніруюцца ў пошуках свайго «почырку». У яе таксама ёсьць свой почырк – у абодвух сэнсах слова. Я адразу навучыўся адрозьніваць яго ад стылю іншых вершатворцаў – хлапцоў, якія імкнуцца яе нападабняць. Паэтку нельга зблытаць ні з кім:

      Матка сварыцца з дачушкай:

      Як нядзелі сьвяткавацца?

      Лепей зь печанаю гускай,

      Ці мо – з чэлесам у срацы?

      На вёсцы, дзе «печаная гуска» разам з наведваньнем касьцёлу зьяўляецца неад'емным атрыбутам усеабдымнай нядзельнай нудоты, гэтыя зьдзеклівыя радкі гучалі для мяне як адчайны маніфэст грамадзянскага непадпарадкаваньня бязьмежнай вакольнай тупасьці. Я быў, бадай, адзіным, хто шчыра радаваўся, калі на бруднай сьцяне з-пад ейнага пяра (ці хутчэй флямастэра) зрэдчас нечакана зьяўлялася штосьці новае.

      Уласна, пра тое, што гэта паэтка, а не паэт, я даведаўся не адразу – пасьля таго, як прачытаў наступнае прызнаньне:

      Цябе кахаць прычынаў столькі ўсякіх,

      Ды толькі я – чаму? – табе да сракі.

      Шмат рэчаў ёсьць, якіх я не люблю,

      Ды ад цябе й дзеля СКАЧАТЬ