Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік). Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік) - Макс Шчур страница 4

СКАЧАТЬ хітаў галавой, шкадуючы, што на фінальную дэманстратыўную спробу ў апошні момант вырашыў узяць-такі Надзю («А што калі яна сур'ёзна? Трэба паспрабаваць яе перад камэрай. Іншай магчымасьці ня будзе. Такая нявіннасьць у твары! Жывыя грошы»), а не перасьпелую «фотамадэль» М…. Даўгалыгі смуглявы хлопец спрабаваў выратаваць сытуацыю з дапамогай усёй сваёй вынаходлівасьці, аднак дзеўка была як нежывая: ён круціў яе і туды, і сюды, але яна відавочна не пасьпявала за ім, дый не магла пасьпець, бо ў яе яўна не было ніякай ахвоты ўваходзіць у ролю ягонай каханкі. I на гэтае вычварэньне павінна глядзець цэлая краіна! Побач з рэжысэрам стаяў спадар А…, уладальнік порнаграфічнай студыі: ён няспынна выціраў насоўкай пот з аблічча, зь якога кудысьці зьнікла лагодная ўсьмешка, і разпораз адводзіў вочы, каб не глядзець на тое, што з хваравітай стараннасьцю вырабляў даўгалыгі хлапец. («Твар у яе проста боскі. Такая наіўнасьць».)

      Потым карцінка рэзка зьмянілася, і ўвушшу ў маладога чалавека зноў загучала бадзёрая музыка – па экране пабеглі тытры. Малады чалавек выключыў тэлевізар і заплюшчыў вочы. «У мяне няма нелюбімага кшталту сэксу». Навошта яна зрабіла гэтае глупства? Якая ганьба: на ўсю школу! Цяпер нічога ня зробіш – усё скончана.

      Ён адкінуў дыстанцыйны пульт і зьнясілена апусьціўся ў фатэль, нібыта пасьля аргазму.

      У той самы дзень дырэктар камэрцыйнай тэлевізіі старшыняваў у журы конкурсу «Mice Рэспубліка».

      Пасьля публікацыі гэтага фэльетону ў друку дырэктар вышэйнеазначанай камэрцыйнай тэлевізіі, як гэта ні дзіўна, адрэагаваў на яго зьяўленьне ўва ўласнай штотыднёвай тэлеперадачы на сваім жа канале. Вось што ён сказаў, характэрным рухам зьняўшы акуляры: «Мы жывем у свабоднай, дэмакратычнай краіне. А дэмакратыі няма, калі няма адказнасьці кожнага дарослага чалавека за свае дзеяньні. Удзел у такой праграме – справа дабраахвотная, мы нікога да гэтага не прымушаем. Усе ўдзельнікі праграмы былі загадзя папярэджаныя пра нашыя ўмовы. Таму спадарычна Р…, паказваючы ў анкеце свой узрост, павінна была ўсьведамляць, што падае заяўку на ўдзел у праграме для дарослых. Усе фігуранты галоўных эпізодаў, у тым ліку й спадарычна Р…, атрымалі за здымкі праграмы прыстойны ганарар, ад якога, заўважце, ніводны зь іх не адмовіўся – факт, які гаворыць сам за сябе. Да таго ж, насуперак памылковым і збачэнскім здогадам аўтара матэрыялу, шырму ў студыі мы выкарыстоўваем ня дзеля таго, каб засланіць ад прысутных рэальны полавы акт, што было б з камэрцыйнага гледзішча чыстым глупствам, а каб схаваць ад тэлегледачоў той факт, што дэманстраваная ім сцэна ёсьць толькі імітацыяй суложжа. Такім чынам, шырма ўсяго толькі дапамагае стварыць адчуваньне, што вы назіраеце за здымкамі сапраўднага порнафільму. Што да немаральнасьці парнаграфіі й наагул такога кшталту праграмаў, якую, як мне здаецца, спрабуе даказаць аўтар фэльетону, дык ясна адно: што сам ён гэтыя праграмы глядзіць з задавальненьнем. больш таго, ён нават выкарыстоўвае іх як крыніцу свайго «натхненьня» СКАЧАТЬ