Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік). Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік) - Макс Шчур страница 11

СКАЧАТЬ з свайго новага таварыша й адпусьціў Расіту, якая тут жа перайшла да іншага дзецюка за суседнім столікам.

      – Ну, чаго засумаваў? – паклаў Мялешка руку на плячо Паскевічу. – Калі вам усё-ткі патрэбная жанчына, то не саромцеся, – шапянуў ён на вуха суайчыньніку. – Расіта зробіць для мяне ўсё. Значыць – і для вас таксама.

      Паскевіч крыху сумеўся й пакруціў галавой, нічога не адказаўшы.

      – Дарэмна, дарэмна… – крыху расчаравана ўздыхнуў Мялешка, але адразу ж зьмяніў тон: – А вунь, каго я бачу! Рагулін! Блакітная кроў! Ану хадзі сюды, стары чорт! Я сёньня фундую!

      Пачуўшы гэтыя словы, ад аднаго з сталоў паслухмяна ўзьняўся немалады ўжо чалавек, апрануты гэтак жа проста, як і астатнія, але зусім не па-тутэйшаму. Зарослы й падпіты твар адразу ж выдаваў ягонае славянскае паходжаньне.

      – Тут шмат рускіх, – патлумачыў Мялешка Паскевічу, пакуль Рагулін з намогаю сунуўся да іх. – Змагары за цара й ацечаства, збольшага. Белагвардзейцы. Мяне былі зь імі часта блыталі на пачатку… «Белы рускі», казалі. Затое абыходзіліся як з чалавекам – спачувалі… Ну, здароў, здароў, Рагулін! Дык ты жывы? Даўно цябе ня бачыў… Што новага ў сьвеце? Бачыш, казаў я табе, што Пэрон пераможа, га? Казаў?

      Рагулін нічога не адказаў на ягоныя кепікі, як быццам быў да іх прызвычаены, а моўчкі далучыўся да такіх жа, як і ён, «белых рускіх». Мялешка хуценька пазнаёміў яго з Паскевічам, замовіў абодвум шклянку хінэбры, а сам зноў адышоўся некуды ўбок, да нейкіх сваіх знаёмых. Ані Паскевіч, ані Рагулін, трэба сказаць, ня мелі асаблівай цікавасьці адзін да аднаго, таму сядзелі моўчкі, адзін – са смакам прысёрбваючы хінэбру, другі, меней спрактыкаваны – крывячыся па-над пустою шклянкай ад пякучай тутэйшае самагонкі.

      Неўзабаве за сталом, да якога падсеў Мялешка, узьняўся нейкі загучны і для такой карчмы шум. Галасы мясцовых заўсёднікаў асабліва часта выгуквалі мянушку «Эль Грынго». Сярод крыкуноў вылучаўся адзін сярэдняга росту мужычок у капелюшы й накінутай на плечы коўдры, які паказваў на Мялешку пальцам з зусім не сяброўскім выразам у твары. Мялешка толькі круціў галавой і пасьміхаўся.

      – Чаго ён хоча? – запытаўся ў Рагуліна Паскевіч, які пачаў крыху турбавацца за свайго дабрадзея.

      – Сатысфакцыі, – адказаў Рагулін, але бачачы, што Паскевіч не разумее, патлумачыў: – Кажа, што сёньняшняя параза была дамоўленая. Яны, маўляў, усё ведаюць: паляк падманвае… Разумнікі! Вядома, паляк падманвае. На тое ж ён і паляк…

      – I што цяпер будзе? – пацікавіўся Паскевіч.

      – Біцца будуць, – абыякава адказаў Рагулін, хаваючыся за шклянку з хінэбрай і нават не пазіраючы ў той бок.

      Сапраўды, той, хто чапляўся да Мялешкі, раптам выхапіў аднекуль з-пад пахі доўгі сьцізорык.

      – Што ён крычыць? – зноў спытаўся Паскевіч.

      – Крычыць, каб Эль Грынго даставаў сваю наваху…

      – Куды ты мяне паслаў? – узьняў тут Мялешка голас на ўсю карчму, падбадзёрваючы сам сябе па-беларуску, і зухавата падміргнуў Паскевічу з СКАЧАТЬ