Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік). Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік) - Макс Шчур страница 2

СКАЧАТЬ наканавана было стацца гледачамі, а самым шчасным – нават удзельнікамі самага высокааплочванага відовішча ў краіне. Заставалася толькі пераадолець самы высокі плот – натуральны адбор…

      Пакуль выпрабоўвалася асьвятленьне, дзьве густа нагрыміраваныя псэўдамадэлі несупынна заклікалі кандыдатаў і кандыдатак на ўдзел у праграме да цішыні. Міма прайшоў доўгачаканы порнаграфіст, тлусты дзядзька ў найлепшых мужчынскіх гадох, пацалаваў руку вядучай і доўга прасіў прабачэньня за спазьненьне. Вышэйшая з тынкаваных касмэтыкай і ладна апечаных у салярыі «апякунак» раздала анкеты, а ніжэйшая патлумачыла, як іх запаўняць.

      – Што гэта? – спыталася Надзя ў незнаёмай дзяўчыны, якая стаяла побач.

      – Сьляпая, ня бачыш? Анкета на порнафільм.

      Паперка была аддрукаваная на ксэраксе, і палову яе займалі імя, прозьвішча, век, і пол. Потым ішла безьліч не зусім зразумелых Надзі пытаньняў.

      – А вось гэта – абавязкова запаўняць?

      Кагадзе яна паспрачалася, што ёй не «слабо» патрапіць у тэлевізію. Высьветлілася, што гэта зусім нескладана. Ніхто нават не зьвярнуў увагі на тое, што яна крыху змухлявала зь векам.

      – Ну што, гатовыя? – гукнула вышэйшая дзяўчына тонам наглядчыцы.

      He дачакаўшыся ні ад каго адказу, Надзя нашрайбала штосьці ў паперцы й здала анкету разам з усімі. Вочы прысутных маладзёнаў гойсалі па ейным целе зь несхаванай пажаднасьцю: выглядала, што хлапцы былі ўражаныя ейным непадабенствам да астатніх удзельніц кастынгу.

      – Ты ўжо тут здымалася? – запытаўся адзін зь іх, гамкаючы жуйкай.

      – Першы раз, – адказала Надзя.

      – Р…, П…, М… – застаньцеся, астатнія ў студыю! – пракрычала наглядчыца. У Надзі падскочыла сэрца: Р… была яна. П… быў даўгалыгім смуглявым хлопцам, М… – узорнай і яшчэ сьвежай, нягледзячы на яўную дасьведчанасьць аналягічнага выкарыстаньня, «фотамадэльлю».

      – Ну вось, паглядзелі, – прамовіў П… – Ня ведаеце, колькі нам за гэта заплоцяць?

      Надзя няўпэўнена паціснула плячыма й прыбрала за вушы валасы.

      Пакуль у студыі ішлі здымкі, адзін за адным мяняліся госьці, чаргаваліся рэклямныя й эратычныя ролікі, адрозьненьне між якімі ўсё больш і больш страчвалася, пакуль адтуль гучалі воплескі, сьмех і гуд падахвочанай вядоўцаю публікі, Надзя думала пра свайго аднаклясьніка, зь якім заключыла пары. Яшчэ ўчора пасьля заняткаў ён кпіў зь ейнае старамоднасьці, маўляў, дарэмна яна саромеецца свайго цела, не такая яна й таўстуха, як пляткараць дзеўкі. «Трэба быць сучаснай,» сказаў ён, адкінуўшы назад амаль гэтак жа, як і ў яе, пастрыжаныя валасы тым жэстам, які яна вельмі любіла.

      Прайшло паўгадзіны; П… нарэшце паклікалі ў студыю, яго прывітала хваля аплядысмэнтаў – ён прывёў з сабою сяброў дзеля падтрымкі – а неўзабаве пачуўся агульны сьмех.

      – А бацькі ведаюць, што ідзеш на порнакастынг? – зьдзекліва пацікавілася ў Надзі М…, крытычна паглядаючы СКАЧАТЬ