Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік). Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік) - Макс Шчур страница 3

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Ну… у мяне няма нелюбімага кшталту сэксу, – сур'ёзна адказала Надзя, пазіраючы то на вядучую, то на дзядзьку.

      Насуперак ейнаму чаканьню, адказ усіх, як быццам, расчараваў.

      – Нагадваю вам, што паводле закону ў парнаграфічным і эратычным фільме можа здымацца толькі паўналетняя асоба, – нібы паміж іншым сказаў спадар А… – Значыцца, «садамаза» – не?

      – He, «сада-маза» не, – адказала Надзя, якая яшчэ ніводнага разу не ўсьміхнулася.

      Гасьцямі валодала некаторая няўпэўненасьць, яны раптоўна нібы пачалі саромецца, што задаюць Надзі такія пытаньні. Спадар А… нерашуча пераглянуўся з маладым чалавекам у акулярах, які ад напружаньня ажно высалапіў язык.

      Сытуацыю ўратавала вядучая, выявіўшы ўвесь патрэбны ад яе ў такіх выпадках прафэсіяналізм:

      – Ну што ж, тады папросім Надзю прадэманстраваць нам хараство свайго цела.

      У залі зноў запляскалі ў ладкі й зухавата загалёкалі.

      Надзя кінула позірк у кірунку камэры, устала й пачала расшпільваць сарочку. Малады чалавек, што сядзеў ля тэлевізара з сэндвічам у руцэ, павінен быў зразумець, што гэты кароткі позірк адрасаваны яму. Гэта быў позірк пераможцы. На аднаклясьніцы была найлепшая й найноўшая зь ейных спадніцаў: Надзя сьцягнула яе, малады чалавек сачыў за ёю зь неадрыўнасьцю камэры. Чырвоная бялізна, адмыслова набытая дзеля такой нагоды ў эратычнай краме, глядзелася на Надзінай нясталай фігурцы крыху недарэчна. Пад усё тую ж музыку Надзя разьдзелася цалкам, і тады ўрэшце мільёны незнаёмых і дзясяткі знаёмых зь ёю людзей пабачылі маленькія грудзі, шырокія бокі, скрыўленую ў працэсе стараннага навучаньня сьпіну. Камэра пачала аблізваць дзяўчо з усіх бакоў, спрабуючы знайсьці штосьці насамрэч вартае таго, каб быць пабачаным. Надзя стаяла нерухома й зусім не эратычна, сагнуўшы ў калене адну нагу й сашчапіўшы рукі ззаду – а ня сьпераду, як маглі б чакаць тыя, хто ўвесь час сьмяяўся зь яе, – нібы не ўсьведамляючы пікантнасьці моманту.

      Тут прамовіў «рэжысэр» у акулярах:

      – Адразу магу сказаць, што спадарычна выглядае нашмат маладзейшай за свае гады, а паколькі, як ужо казаў спадар А…, закон дазваляе ўдзел у порнабізнэсе ад моманту дасягненьня паўналецьця, то на такія тыпы ў нас і на Захадзе існуе вельмі вялікі попыт…

      – Але я вось бачу на целе белыя стужкі ад бялізны, – адзначыў спадар А…, на твары якога застыла ці то іранічная, ці то разгубленая ўсьмешка. – Гэта маленькі мінус. Ведаеце, порназоркі ня носяць бялізны не таму, што яны такія распусныя, як лічыцца – а дзеля таго, каб бялізна не пакідала на сонцы менавіта такіх вось сьлядоў… Рэкамэндую вам наведаць адзін з салярыяў спонсара гэтай праграмы…

      Заўвагі скончыліся, вядучая падзякавала Надзі й грацыёзным жэстам рукі дазволіла ёй адыйсьці. Тая зграбла сваю вопратку й зьнікла з поля цікавасьці камэры паміж стракатых каляровых канапаў. Краіна магла ўздыхнуць спакойна: гэтае пудзіла з анёльскім тварам болей ня зьявіцца.

      Малады чалавек СКАЧАТЬ