Лявон Бушмар. Кузьма Чорны
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Лявон Бушмар - Кузьма Чорны страница 7

СКАЧАТЬ бывала, трэба было пагаварыць крыху, увайшоўшы ў хату да Амілі), а цяпер i пагатоў. Ён з-за лесу чуў праз Амілю, што Андрэй сіберна заеўся на Вінцэнтага за ўсялякія там справы, што Вінцэнты нагаворваў супроць Андрэя людзей, што ў самога Вінцэнтага ў хаце нелады нейкія… Аміля кожны дзень пад вечар даведвалася да свайго дзіцяці, доўга не бавілася там, у Андрэя, цяпер ужо заўсёды варочалася нанач. Яна ўсё была такою ж самаю ціхаю, прывабна, па-жаноцку пакорліваю. Вечарам, прыбегшы ад брата, яна знаходзіла Бушмара ў хаце, зазірала яму ў вочы. Ён цягнуў яе да сябе.

      Вясна тады ўбіралася ў сілу. На полі, на палянах i лесавых выцерабах зазяленьвала ярына.

      Навокал Бушмаравай сялібы з'явілася новая агарожа. За лесам, тут жа пад бокам у Бушмара, забялелі слупы на другую іншую агарожу. Дарога з лесу, што з Бушмаравай сялібы падалася ўбок, закруцілася пад самую рэчку – новы перароблены вясковы палетак адапхнуў яе.

      Аміля з Бушмарам часамі, у нядзелю, калі быў час, выходзіла сюды за лес. Яна-то, праўда, iшла не разам з ім, а ззаду, як бы назіркам. Ён выходзіў з хаты адзін, ён нікуды не клікаў яе з сабою, калі ішоў куды так, без работы, але яна даганяла яго, убачыўшы за брамаю. Сыходзілася з ім ужо ў лесе. Тады гаварыла:

      – Можа, мы сёння ўдваіх да Андрэя пойдзем?

      Ёй хацелася, каб гэта было, i баялася яна зводзіць іх.

      Ён сціскаў губы, хмурыўся, адказваў не адразу, а ўжо калі яна начакаецца гэтага адказу:

      – Ты ж кожны вечар бываеш там.

      Яна так ужо i ведае, што ён гэта скажа, але яшчэ не паддаецца:

      – Мала што я адна хаджу. Каб з табою калі ўдваіх пайсці, мне гэтак хочацца… Лявонка…

      Яна ведае, што на гэта ён ужо нічога не скажа. Толькі як бы дзеля таго, каб разглядзець што па дарозе ці ў полі, адвернецца ён i колькі хвілін не змігне з аднаго месца, а там i Андрэеву хату відаць на ўзгорку, другая з краю. Разбіты маланкаю клён гнецца пад растрэсенаю страхою, развалены комін накрыты вялікаю бляшанаю міскаю без дна. Там Андрэй, можа, дзе ў нядзелю курыць да вуліцы на бярвеннях з мужчынамі i, можа, зноў нагаворвае людзей на Бушмара.

      Нiколі Бушмар не пойдзе туды!

      Амілю цягне туды хоць на момант.

      – Я пайду, – гаворыць яна, – калі ты пачакаеш крыху тут, я не забаўлюся. Добра?

      Яна глядзіць пакорліва ў вочы яго. Усё роўна як просіць ласкі якой. Ён жа заўсёды адзін i той жа – пануры, маўклівы. Хто яго ведае, якія думкі варушацца ў яго віхрастай галаве, пад гэтым навіслым чэрапам.

      – Iдзі сабе.

      Ах, каб ён не гаварыў гэтага «сабе»!

      З прычыны гэтакага тону яна не iдзе. Ён сядзіць дзе-небудзь на пенчуку ці на вывернутым дрэве.

      Край лесу, перад імі поле – цяпер ужо чужое, не яго. Бярозавыя прысады туманяцца за полем, іх ледзьве відаць – з гэтага, аднаго толькі боку, поле чыстае ад лесу. Скрыўленая, адсунутая Бушмарава дарога яшчэ мала вызначылася калясьмі. Межавыя палявыя слупы залезлі аж на яе – ледзьве з драбінамі льга прасунуцца.

      Аміля кладзе рукі на Бушмарава плячо:

      – Чаму ты гэтакі, Лявон?

СКАЧАТЬ