Название: Лявон Бушмар
Автор: Кузьма Чорны
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Литература 20 века
Серия: Бібліятэка школьніка
isbn: 978-985-02-0915-3
isbn:
Ужо ў наступныя дні пасля прыходу свайго ён спробаваў не паддавацца, але гаварыў ён толькі з самімі суседзьмі – мець дачыненне да начальства, хоць i да самага малога, было для яго горш усялякай пакуты. Ён тады пачынаў заiкацца ад жадання выказаць усё як ёсць разам. Блытаў словы, нарэшце змаўкаў i пачынаў спачатку.
– Чаму гэта залезлі сюды? – сыпаў ён злоснаю гаворкаю i паказваў рукой на лес.
– А як жа? На тое абрэзка, – адказалі яму.
– Чаму гэта? – зноў перапытваў ён.
Маўчалі.
– Чаму гэта? Што, у мяне лішняе ёсць, ці што? Можа, вы i на той бок лесу палезеце?
– Можа, i палезем.
– Хто арэнду плаціў, а хто палезе! Чаму гэта?
З братам яны прыехалі ў наступную ноч. Зноў бялелі каля дарогі межавыя слупы i тычкі.
– О, – паказаў рукой Бушмар.
– Але, – адказаў брат.
Больш яны нічога пра гэта не гаварылі i ўехалі ў лес моўчкі.
Брат быў вельмі падобным да Лявона, але ростам быў яму, высокаму, па плячо ўсяго. Бушмар падстрыгаў вусы, а гэты падкручваў іх стрэлкамі ў бакі. Гаварылі яны адзін з адным мала i без слоў вельмі добра разумелі адзін аднаго.
Назаўтра зусім парушыўся звычайны ход жыцця ў Бушмаравай сялібе. Папаўдні Бушмару давялося iсці ў вёску прасіць людской дапамогі. Сёй-той потым прыйшоў з вёскі. Прыйшоў стары Вінцэнты, што ўмеў на памяць усялякую касцельную адправу. Труну рабілі самі Бушмары, а Вінцэнты маліўся з кантычак – пераспяваў колькі разоў «анёл панскі» i «Здровась Марыя», пасля труну ўдвух Бушмары завезлі ў мястэчка пад касцёл. Вярнуліся позна, а назаўтра сышліся ўсе ў Бушмаравай чыстай хаце на жалобны абед. Вінцэнты прыйшоў з жонкаю, за гаспадыню была Аміля. Бушмар дастаў людзям выпіць, перад абедам Вінцэнты зрабіў жалобную адправу – заспяваў зноў «анёл панскі», усе падцягалі. Нават сам Бушмар падаваў свой, як з-пад зямлі, голас.
Спачатку быў ціхi настрой. Бушмараў брат, расчулены i ўзлагоджаны, успомніў свайго хлапчука:
– Бывала, адна ўцеха была, прыедзеш дадому, распрагаеш каня, а ён пад нагамі трэцца, памагаць лезе. Часамі i крыкнеш на яго, i ўшчунеш, калі пасваволіць, але як памёр, дык сам палез бы лёг на яго месца, абы падняць яго.
На твары яго засвяцілася чуласць. Жанкі заплакалі, уцёр слёзы i сам Бушмараў брат. Так прайшоў абед, а як выйшлі на ганак, каб разысціся, той жа самы Бушмараў брат не сцярпеў:
– У мяне адрэзалі палавіну ўсяе зямлі, але я хоць толькі што на арэнду быў сеў, але ён!
Ён ткнуў пальцам на брата:
– О! Спрадвеку арэнду плаціў.
– Нiчога не зробіш, – сам жа адказаў брат.
– Чаму гэта не зробіш! – зароў Бушмар.
– Можа, што i зробіш, – хiтра сказаў Вінцэнты.
V
Меркла ў лясах. Гусцілася цёплае неба, адвячорак цадзіў паплаўныя туманы.
Рэчка ўлілася ўжо ў свае берагі, цякла ціха-ціха. СКАЧАТЬ