Лявон Бушмар. Кузьма Чорны
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Лявон Бушмар - Кузьма Чорны страница 6

СКАЧАТЬ чуючы ўсё яшчэ на сабе той момантны зірк.

      Яна iдзе паўз разваленую пуню; пахне з яе прэлая салома i веснавая цвіль. Тут жанчына пайшла шпарчэй, але чалавек выбягае на ганак i моцна заве сабаку:

      – Галас, Галас!

      Жанчына бачыць здалёк, як цераз двор імчыцца да гаспадара сабака, як сам гаспадар сыходзіць з ганка. Яна прыпыняецца i глядзіць: а можа, там здарылася што, яна ж тут усю гаспадыніну работу адна парабляе, можа, чаго i не дагледзела.

      Чалавек жа адагнаў ужо ад сябе сабаку i iдзе цераз двор. От пайшоў ён шпарка. Яна вельмі павольна паварочваецца да дарогі i iдзе сабе: яна ж ужо развіталася – сказала, што пайшла.

      За брамаю гарачая хада магутных ног дагнала яе. Яна не азірнулася, але чула на сабе чужую буру. Тады з востраю, непераможнаю, пакутнаю i страшнаю радасцю пайшла шпарчэй, штосьці бяздумна ўгадаўшы ў гэтым. I тады ж пачула, як схапіла яе тая чужая бура. Бушмаравы рукі ўзнялі яе высока, пад звярыным дыхам яго валасы з-пад хусткі казытнулі твар. Слабасць i раптоўны ўздым страсянулі яе. Разам з тым ласкавая хiтрасць прайшла па твары яе.

      – Я чуць не вярнулася, думала, што здарылася, – шапнула яна i змоўкла зусім.

      Бушмар цераз увесь двор бегам нёс яе назад на руках.

      Праз паўгадзіны яна нехаця выйшла на ганак. У расчыненых дзвярах неўзабаве з'явіўся за ёю Бушмар. Яна сышла з ганка, вельмі паволі зноў моўчкі пайшла да брата ці толькі зрабіла выгляд, што iдзе. Бушмар збег з ганка за ёю. I з трох крокаў зноў схапіў яе на рукі. Хiтрая жаночая ўсмешка лягла на твар яе. Яна ўзмахнула рукамі, вызваліўшы іх з-пад Бушмаравых, узняла ўгору галаву i ахапіла яго за шыю. Бушмар панёс яе зноў у хату.

      VI

      Вiславухi, белавусы, стары Вінцэнты стаяў за лесам на дарозе. Амілін брат падыходзіў да яго ўпоперак цераз раллю. Твар Вінцэнтага тоненька ружавеў на ветры, нядаўна зголены, гладзенькі. Амілін брат ледзьве цягнуў ногі па цяжкай, скібаватай раллі.

      – Адпоўз Бушмар за лес, – сказаў Амілін брат.

      – Напалі на чалавека, – адказаў Вінцэнты.

      – Будзе з яго аднаго.

      – Можа, будзе, а можа, i не. З таго боку лесу тамашнія яшчэ падбіраюцца. Так, мусіць, i адхвацяць усю гору.

      Вінцэнты задумённа плюнуў, абцёр рукавом вусы. Твар яго на ветры заружавеў i пагладзеў больш. Здаваўся мокрым. Цераз поле, з кустоў, iшлі людзі. Амілін брат уваткнуў ля дарогі тычку, мігнуў Вінцэнтаму. Той пайшоў далей ад дарогі, набраўшы з зямлі пад паху гатовых тычак. Мужчыны прыпыніліся ля дарогі.

      З лесу, з-пад Бушмаравай сялібы, выйшла Аміля. Яна iшла шпарка, заклапочана. Брат памкнуўся быў пайсці ёй насустрач, але пад цікаўнымі i хiтрымі позіркамі мужчын застаўся.

      Аміля падышла да яго адразу.

      – Чаму Бушмар сам не прыйшоў? – запыталася колькі галасоў разам.

      Аміля адказала аднаму толькі брату:

      – Не прыйдзе… Мяне прыслаў… што тут хаця робіцца?..

      Яна спусціла рукі i стаяла з сухой заклапочанасцю. Глядзела на СКАЧАТЬ