Лявон Бушмар. Кузьма Чорны
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Лявон Бушмар - Кузьма Чорны страница 8

СКАЧАТЬ Бушмара. Андрэй выходзіць у сенцы. Стоячы ў дзвярах, глядзіць Амілі ўслед:

      – Пабыла б калі больш… Эксплаатуе цябе твой гаспадар.

      Ён раптам кідае жартаваць. Тон яго робіцца сталым:

      – Табе i нядзелі няма?

      Аміля ўжо выходзіць з двара.

      Бушмар усё ж чакае яе. Яна як бы просіць яго:

      – Я не бавілася, праўда?

      Яны iдуць назад ужо разам. Калі край лесу губіцца за востраю павароткаю лясной сцежкі, Бушмар туліць яе да сябе. Яна, у гэты момант шчаслівая, глядзіць яму ў вочы; уся больш яшчэ прыгажэе, ружавее, жмурыцца, лашчыцца да яго. Падыходзяць да дому, i яна тут зноў успамінае тое, на што ён раней не адказаў:

      – Чаму ты гэтакі… Нейкі…

      – Які?

      – Не гаворыш ніколі са мною?

      Яна не спускае з яго вачэй, i ён глядзіць доўга ў яе гвар. Жанчына робіць цуд: на Бушмаравым твары з'яўляецца ласкавая мяккасць.

      VIII

      Вінцэнты на погляд здаецца ціхi чалавек. Ён ходзіць павольна i стала. У нядзелю заўсёды ўсцягвае на ногі шкарпэткі – шэрыя, у чырвоную палоску ўпоперак – жончына работа – i камашы. Ногі ў яго крывыя – разагнутыя дугі, i паходка – з боку на бок. Святочная ватоўка яго з рудога, чырванаватага старасвецкага бобрыку, ці то ўлетку горача, ці то ўвосень, ці ўвясну здорава – ён у свята заўсёды ў ёй. Колер твару яго дзіўна падобны да колеру гэтай вопраткі.

      З Бушмарам ён – так сабе, ні вораг, ні прыяцель.

      Трохi дружыў з Лявонавым бацькам, – але як дружыў! – разам палавічных пчол разводзілі, пакуль не заеліся iдзін на аднаго за мёд, а з маладым Бушмарам Вінцэнтаму пакуль што не здарылася за што пасварыцца.

      I от у нядзелю, калі Бушмар рыхтаваўся снедаць, прыйшоў да яго Вінцэнты. Ён колькі часу стаяў за Бушмараваю брамаю i разглядаў Бушмараву ярыну.

      – А-а-а як жа авёс пайшоў, аж сінее, – енчыў Вінцэнты з нейкай пакутнай зайздрасці. – Шалее твой авёс, дзянь добры, жэгнай Божа, – сказаў ён, калі пралез цераз парог у хату.

      Бушмар бачыў яшчэ яго праз акно за брамаю. I буркнуў быў сабе пад нос:

      – Цi не сюды яго няшчасце гоніць.

      – Добры дзень, проша на сняданне, – прывітаў ён госця.

      Вінцэнты сядзеў на парозе, пастукваў па падлозе кійком сваім, цадзіў па слову гаворку – чакаў, калі Бушмар скончыць снедаць i калі адыдзецца ад стала Аміля.

      – Я прыйшоў да цябе, – загаварыў ён пра справу, выводзячы Бушмара на двор.

      Бушмар як бы пачуў што трывожнае, маўчаў i нарыхтаваўся слухаць. Ён вёў Вінцэнтага па двары. Вінцэнты раптам перайшоў на дробныя ўсмешкі i нават сказаў жарт:

      – Я хачу ў падсуседзі да цябе.

      Бушмар траціў цярплівасць – ён сам ніколі не жартаваў i да людскіх жартаў не прывык. Вінцэнты ж адразу пасталеў, гэтак як напусціў бы на сябе жартаўлівасць:

      – Ты ж чуў пэўна?

      – Што?.. Нiчога я не чуў.

      Бушмар як мае быць ужо ўстрывожыўся. Вінцэнты больш не мучыў яго сваімі жартамі:

      – Падсуседзі – не падсуседзі, а хаўрус з табою хачу СКАЧАТЬ