Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 73

СКАЧАТЬ Жарскі ўзразаў тонкае палатно, разгортваў і разгладжваў ліст, атаман прыглядаўся і гадаў, ці не рызыкуе, давяраючыся. Як большасць неадукаваных людзей на высокіх пасадах быў вельмі недаверлівы. Марына пры сваім двары каго толькі не трымала. Можа для яе надзейныя, чорт ма іх ведае? Гэты пакуль што ўсе даручэнні выконваў старанна. Паслухаўшы ліст, даў сабе час падумаць і загадаў Жарскаму: – Прывядзі ротмістра Яцэвіча ды няхай Пляшчэеў зойдзе.

      Акінуў поглядам свой сінкліт і пераказаў, што лічыў патрэбным. Кожны адчуў патрабавальны маўклівы запыт у вачах атамана. Першым азваўся Жарскі.

      – Як я разумею, нам трэба неяк умяшацца?

      – Абавязкова ўмяшацца! – больш упэўнена ўсклікнуў другі ліцьвін, беспамылкова ўгадаўшы настрой атамана. – Упэўнены, што і царыца ўхваліць.

      Пан Жарскі паклаў далонь на калена ротмістра Яцэвіча, заклікаючы да стрыманасці.

      – Дзеля чаго вас і паклікаў? – крыху раздражнёна прамовіў атаман. – Не гадайце, што я думаю, а прапануйце нешта дзельнае. Барыс Жарскі павёў вясёлым поглядам па атамане і ўсіх астатніх.

      – Самае дзельнае прысабечыць той дыплом! Што ж ляпшэйшае прыдумаеш? Хто ўхопіць дакумант, той раз—два пасадзіць на крамлёўскі пасад малога Івана Дзьмітрыевіча, а не пярэхрыста каралевіча ці іншага прыблуду.

      Жарскі ўздыхнуў з палёгкай, задаволены адпаведным на яго думку выказваннем. Ані царыца Марына, ані вось гэты мажлівы рэгент не павінны злаваць.

      – Лёгка сказаць! – ізноў вырваўся Яцэвіч, зірнуўшы на атамана нібы за падтрымкай. – Так той дыплом ляжыць і чакае, калі забярэм!

      Зарудзкі пакрывіўся, як жабу з'еўшы. Кемнасць не так ад грамацейства залежыць, колькі Богам дадзена. Пара браць лейцы ў свае рукі. – Давайце разважым па парадку, – прапанаваў, ляпнуўшы рукою па стальніцы. – Кароль дыплом адкінуў і гетмана папракнуў, што не тое прывёз. Выходзіць, сына на Маскву не пусціць. Але ж хіба не думае, што яго, лацінніка з плоймай езуітаў за спіною, на сталец паклічуць? Га? Ці ўсё ж спадзяецца?

      – Жыгімонт хітры і прадбачлівы, – падхапіў Жарскі.– Блізка ад яго давялося круціцца.

      – Мерыцца на Маскву? – Зарудзкі ўперыў погляд у дарадцу. – Іначай навошта ўвесь гармідар?

      Пляшчэеў палічыў патрэбным падаць сваё меркаванне.

      – Не выключана, што з тым адкідваннем адно змыльванне вачэй, каб думалі, што Крэмль караля не цікавіць, ну і заслугі гетмана прынізіць, – удакладніў ён. – Няхай усім здаецца, што зоймецца Інфлянтамі, татарвою, шведамі тымі ж… А тым часам…

      – Так што адкінуць, не азначае выкінуць! – сярдзіта выгукнуў Заруцкі, нібы падлавіўшы караля на хітраванні нягодным манарха. – А сам тут жа загадаў надзейна схаваць паперыну да патрэбнага часу? Так?

      – Несумненна! – пацвердзіў Пляшчэеў.

      Каторы раз падзівіўся разважлівасці неасвечанага казака. Каб яму нейкую адукацыю!…

      – Дыплом напэўна ў руках Льва Сапегі,– упэўнена ўдакладніў Жарскі. – Канцылярыя караля СКАЧАТЬ