Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 15

СКАЧАТЬ сцены па дурному лезці, а ў такім разе на якую халеру нам тая Лаўра? Надзею на трохбаковую вунію пан Леў страціў, то хоць землі рода вярнуць пастараемся. Яну Пятру падабалася, як трымаецца хлопец, сціпла, але з розумам у вачах, заслугоўвае пэўнай адкрытасці. Мае загад прыгледзецца, зразумець, што тут і дзеля чаго адбываецца. Не самахоць рашаецца на роспыты.

      Ганец кіўнуў галавою. Сапега працягваў.

      – Калі кароль іх дасць – яму паслужаць. Не думаю, што Міласцівы пан прагне ўбачыць маскоўскую шапку на шклоўскім валацугу.

      Бражына ўсміхнуўся з разуменнем. Большай дакладнасці і не патрабавалася.

      – А наконт вас, яснепане? Напамінаю, паважаючы, пытанне не ад мяне. Самі ведаеце, чыё.

      Сапега кіўнуў, што прымае роспыт як належыць.

      – Што ж, сам я – падданы караля, як і кожны шляхціц. Не выгнаннік жа, не сказанец. А quid non pro patria, чаго не зробіш для Айчыны?

      Сапега ўсміхнуўся пры апошніх словах, а ганец падумаў, што не ўсё каралю было б зразумела ў хітрых кроках вялікага канцлера і ягонага кузэна. – А з войскам грошы ўсё вырашаць, – ён імгненне падумаў. – Ну і мае хітрыкі, канфедэрацыя ж, – напомніў.

      Абодва памаўчалі. Ганец не рашаўся парушыць думкі старэйшага, а той разважаў над толькі што кранутымі справамі. Нарэшце Сапега азваўся.

      – Не мне цябе асцерагаць, вашмосьць, – перайшоў да іншага, – але часцей азірайся!

      Ганец быў рады новай плыні размовы.

      – Вось жа хацеў прасіць яснепана ахову якую, ці хоць бы праважатага.

      Сапега ўздыхнуў, памянтосіў чуб. Не пакінеш ганца Льва ахвярай лёсу.

      – Сам разумееш, як у мяне з людзьмі, – заўважыў засмучэнне хлопца і паспяшаўся супакоіць. – Але дзесятак з маёй сотні возьмеш. Ну і паручнік, твой аднагодак, за праважатага. Можаш верыць яму, як мне. Калі мне верыш, вядома? – усміхнуўся амаль па сяброўску.

      Ганец заківаў задаволены.

      – Дзякую, яснепане. Бо тут не лес страшны, – заспяшаўся ён, баючыся здацца баязліўцам. – Па ўсёй ваколіцы войска, а дзе хто, не разбярэш.

      Сапега адмахнуўся на ягонае апраўданне.

      – І ўсе рабуюць! – падхапіў са смехам. – Я і сам часам не магу разведацца: дзе хто, хто за каго. Асабліва будзь, вашмосьць, асцярожны з маскоўскімі казакамі. Паперы ў непрызначаных руках – твой прысуд. – Ды ўжо ж, – пагадзіўся ганец. – Крыўдна было б зараз трапіць у пастку. Бо і назад трэба, – насмеліўся на жарт.

      – Так, назад вельмі важна, – засмяяўся Сапега і пасур'ёзнеў. – Таму, пане-браце, старайся не папасціся. А ў Тушыне на царыцу не загледзься, калі спаткаеш.

      Ізноў не то папярэджваў, не то пацвельваўся з колішняй сандамерскай ваевадзянкі. Не выключана, што ведаў яе ад часоў, калі тая і марыць не магла пра маскоўскі Крэмль.

      Гэта ж лічы, год таму 23 ліпеня 1608 года, баючыся, што Жыгімонт на яго пойдзе, цар Васіль падпісаў з ім перамір'е на чатыры гады і 27 ліпеня адпусціў Марыну з бацькам дадому, СКАЧАТЬ