Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 11

СКАЧАТЬ Але і сваіх людзей меў не толькі ў Смаленску. Доўгім ланцугом расцерушыў ад межаў Княства аж да самай Масквы, а мо' і далей. Самавітых і простых, праваслаўных і каталікоў, аселых і вандроўных. Гэтыя апошнія, гандляры, купцы, вандроўныя рамеснікі і кугляры—скамарохі, былі ў няспынным руху. Пан Андрэй клаў на гэта і ўласныя грошы, не заўсёды спадзеючыся на скарб. Ведаў – акупіцца і Княству і Сапегам. Менавіта дзякуючы гэтай густой сетцы, да рук вялікага канцлера Льва Сапегі і гетмана Радзівіла «Перуна»* бесперапынна ішлі звесткі пра сітуацыю на Масковіі, пра інтрыгі супраць Рэчы Паспалітай і асабліва яе ўсходняй часткі Вялікага Княства. – Сачыў хто за табою, суправаджаў?

      Ганец адмоўна пахітаў галавою.

      – Народу на дарогах паболела, бо каралеўскі двор асталяваўся ў Вільні, але сочкі не заўважыў.

      Сапега задумаўся. Гняло ўсведамленне небяспечнай здрады.

      – Магчыма наўмысна трымаліся здаля, – прамовіў па хвіліне, – каб паперы перанёс праз мяжу Княства. А шляхі маглі і ў Вільні выведаць. Але каб сцежку, каб з такой дакладнасцю?… Яснепан Андрэй Сапега вельмі хутка і шчыльна патрапіў замкнуць усходнюю мяжу на сваім адрэзку і моцна сердаваў, калі сетка, як вось зараз, недзе рвалася. Чыімі злымі намерамі? Бражына ўпарта вяртаўся да гэтага пытання і не знаходзіў адказу. Прыгадалася, як пан Андрэй сярдзіта скардзіўся яму, нібы просты ганец мог дапамагчы ў направе балючых хібаў.

      – Вось ізноў! У Смаленску поўна нашых, а праз Оршу аніводзін не ехаў! Як туды трапілі?

      Ян Пётр патармасіў вус, пачмыхаў. Нібы разважаў, ці не варта павярнуць размову ў іншым накірунку.

      – Кажаш, на чужым кані прыляцеў? Зух! Зух, але не праніклівы, – прыганіў зусім па айцоўску. – Ardor nimius laudis, празмерная прага славы?

      Не кожны дзень тут, у Масковіі, трапляецца нагода выхаванцу Віленскай Акадэміі і студэнту Падуі ўжыць лаціны.

      – Не вельмі, – паспрабаваў апраўдацца ганец, – ссек ім аднаго, бо што ж меў рабіць без каня!

      Як большасць маладых не мог не пахваліцца спрытам у ваярскіх дачыненнях. І довад зайшоў адпаведны. Ян Пётр Сапега міжволі прыгадаў сваю зухвалую маладосць і прагу вайсковай славы. А пану Андрэю, каб не згубіць сваіх людзей у чалавечым мурашніку, патрэбны акурат такія маладыя спрытнюгі, гатовыя ў сядло днём і ноччу. Выпаданне каго—небудзь з ланцуга было стратай часу, грошай і руйнаваннем палітычных намераў. Не ўсе былі такія старанныя, як вось гэты Ігнат Бражына.

      – Урэшце, яшчэ Цэзар падчас гальскай вайны прызначыў з кавалерыі exploratores, адмысловых выведнікаў. Чым жа мы горшыя? – падтрымаў Ян Пётр зухвалага ганца.

      Бражына сарамліва ўсміхнуўся. – Я хутчэй speculatores, яснепане, – пахваліўся сціплымі ведамі. – З тых, што загады і рапарты ў Рым і з Рыму дастаўлялі. Як толькі казак ад яснепана Андрэя прыляцеў, загадалі імчаць тым жа шляхам. Магло і пачуцца неасцярожнае слова.

      Міжволі вярнулася дакучлівая думка. – Пашанцавала. Non bis in idem, абы не здарылася тое самае другі раз, СКАЧАТЬ