Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 14

СКАЧАТЬ неўразумелы позірк Бражыны патлумачыў: – Пры Успенскай царкве пахаваны. Там жа і жонка ягоная і сын.

      Грымнула нешта мацнейшае за фальканэт. – А гэта ўжо суседзі, – абыякава азваўся Сапега. – У святых айцоў і зелля шмат і ядраў хапае.

      – Можа я дзе з якімі хлопцамі?… – засаромеўся ганец, падыходзячы да полагу.

      – О, sancta spes, святая надзея! – строга перапыніў Сапега. – Першы раз у Масковіі? Павінен разумець, мне так спакайней. Не думай, што ніхто цябе не заўважыў.

      – Ужо і не памятаю, калі спаў не па заечы, адным вокам, – прызнаўся ганец, сядаючы на зэдлік, каб сцягнуць боты.

      Здавалася, вочы самі закрыюцца і ніякая сіла не прымусіць іх зірнуць на белы свет. Скінуў верхняе і з асалодаю выцягнуўся на пасланні. Як часта здараецца ў такіх выпадках, імгненна ў сон не абрынуў, але палёгка ўсяму целу прыйшла адразу. Нейкі час даляталі прыцішаныя размовы, нехта прыходзіў і выходзіў, раз—другі гаўкала мартырка. Але ўсё павольна і няўхільна адплывала, пачуццё бяспекі і ўтульнасці ахапіла ўсю істоту і спіхнула ў глыбокі, збаўчы сон. Толькі адзін прывід прыгадаўся пасля абуджэння. Нібы павеў адхінутай фіранкі ці бляск свечкі на імгненне вырваў з бяспамяцтва. Нібы лыпнуў вачыма як п'яны і ўбачыў над сабою незнаёмы твар. Адно вока шэрае, другое яснасіняе ўпіваліся ў соннага пільным поглядам. Пазналі ці запамяталі і адплылі ў сон.

      Калі раніцой яго разбудзіў малады афіцэр, успомніўшы сонную з'яву, прыгледзеўся: вочы былі аднолькавыя. Падумаў, можа прыходзіў гаспадар ложка, які ад'ютант. Паснедаўшы, ізноў апынуўся перад Сапегам. Стараста сядзеў за сталом, трымаючы ў руках ладны пакунак.

      – Лісты, як бачыш, гатовы. Сядай, пагутарым.

      Памаўчаў, падумаў.

      – Брату раскажы, што чуў ды бачыў, – прамовіў да ганца. – Што не напісана, таго і не перахопіш. Deus omen avertut, Божа, адвядзі бяду, але вызнанне, хоць і пад тартурамі, гэта ўсё ж не пэргамэнт з пячаткамі.

      Ведаў гэта і ганец. Іншым разам мароз поўз па спіне, слухаючы, як у чарговага бедака, якога, па праўдзе ці памыляючыся, прымалі за шпега, дапытваліся пра тое, чаго ён і ведаць не мог. Відаць было, што пану старасту прыемна зваць вялікага канцлера братам зусім не таму, што абодва паны—браты.

      – Няхай пан канцлер уплывае на караля. Я meo periculo, на свой страх і рызыку, раблю, што магу, але калі Сам пра гэта даведаецца ды заспее знянацку, лёс мой будзе марны. Тыя, што за Ражынскім, не паглядаюць на мяне ласкавым вокам. Не кажучы пра Зарудзкага. Ведаеш такога, – не запытаўся, сцвердзіў.

      Ян Сапега выказаўся мякка. Вакол цара—царэвіча таўкліся неблагія ваяры і кожны са сваёй рацыяй дзейнасці. Тут і Ражынскі, «царскі» гетман, і Стадніцкі і Мехавецкі і ён, Сапега. І каменданцкая драбната кшталту Будзілы*, харужага з Мазыра, Міскевіча* ды Мікалая Мархоцкага*. І ў кожнага гетманская булава ў торбе.

      – А зараз яшчэ і шведы – новы клопат, – падкрэсліў Сапега. – Ім не Дзьмітрый, не Шуйскі, ім землі і гарады Масковіі— спакуса. Ды нашаму каралю думкі СКАЧАТЬ