Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 19

СКАЧАТЬ да царыка, каб схіляў таго на дэтранізацыю караля Жыгімонта, ну і гуртаваў тых, хто пад Гузовам стаяў супраць Міласцівага пана. Нібыта і пан падчашы Януш Радзівіл падтрымліваў такія задумы. Ну а табе караля бачыць давялося? Ці каралеву? – раптам пацікавіўся паручнік.

      – Караля неаднораз, – без пахваляння, сур'ёзна адказаў Бражына. – А каралеву не здаралася. Яна зараз у Вільні з дваром і каралевічамі. Затое яснепана Льва Сапегу вельмі часта. І размаўляў не раз і не двойчы.

      Ганец вырашыў, што на першы раз даволі і зноў перавёў размову на тутэйшыя справы.

      – А як з манастыром? Возьмеце?

      Паручнік уздыхнуў, крадком азірнуўся на жаўнераў.

      – Баюся, браце, не адужаем, – прызнаўся даверліва. – Сам жа бачыў, якія сцены.

      – Добрых два сажні, калі не болей, – кіўнуў ганец. – З разгону не пераскочыш!

      – Асабліва як зверху смалой сустракаюць! – хмыкнуў паручнік. – У іх, кажуць, кацёл на сто вёдзер. Спрабавалі, ды не атрымалася. А яшчэ гарматы. Ну і на чале ў іх не дурань. Келар Аўраамій Паліцын, колішні царскі дваранін.

      – А чаму ж келар?

      – De caelo in caenum, з неба ў гразь, у цара гэта проста, – засмяяўся Малей. – Спачатку пад апалу, затым Салаўкі, там і пастрыглі. Кажуць, адукаваны і мае послух не толькі ў манахаў, таму і стаяць супраць нас упарта. Хітры, кажуць, палітычны!

      Бражына ізноў кіўнуў.

      – Мне таксама здалося, малавата войска, каб як след аблажыць.

      – Аблогу трымаць можна, – не пагадзіўся паручнік, – а вось штурм… Як ні мерай, сцены на пяць соцень сажняў. Прыпусціць наступ з усіх канцоў, людзей мала. А на кароткім адрэзку ў іх і гармат і ваяроў хопіць адбіцца. Там па ўсёй сцяне крытая галерэя. Раз—два і перабеглі, куды трэба.

      – Можа і лепш адступіцца, – прамовіў Бражына. – Гэта ж колькі нашых ляжа пад тымі сценамі. А дзеля чаго?

      Малей кінуў на суразмоўніка дапытлівы погляд. Павагаўся, ці варта азывацца.

      – Баюць, скарбніца там поўная золата, брыльянтаў, смарагдаў, шаты царкоўныя небывалай каштоўнасці. Чорта лысага там хіба няма, даруй Божа. Можа і праўда, бо ад маскавітаў чулася, што складкі неслі і цары з царыцамі, і баяры. Ну і фарысеі—распуснікі, грахі замаліць.

      Бражына кіўнуў, пагаджаючыся. Паручнік, падахвочаны, працягваў.

      – Святых рэчаў процьма. Шаты Святога Сергія Радонежскага, ягонае начынне. Але гэта ўсё, кажуць, простае, драўлянае. А вось рака з ягонымі мошчамі нібыта залатая ці пазалочанага срэбра, але выдзелкі вялікапышнай. І важыць, скажу табе! Ці ж нашы хлопцы яе ўшануюць!

      Бражыну прыемна было чуць гэтыя словы паручніка. Брыдка было бачыць спрафанаваныя цэрквы і капліцы ў мностве паселішчаў.

      – Мне здаецца, – прызнаўся паручнік, – і царык не супраць іх захапіць.

      – Так што нам абодвум адпавядае намер яснепана Сапегі не лезці на ражна, – засмяяўся Бражына.

      Меркаванне паручніка амаль дакладна паўтарала СКАЧАТЬ