Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 13

СКАЧАТЬ як заняцца войскам. Праз Берасце і Слонім даехаў да Менска ўжо ў канцы лета, бо 25 жніўня. Караняжы і ліцьвіны адбылі шэраг нарад. Выявілася, што таму ды другому здаецца, ледзь кароль пяройдзе мяжу, прыхільныя яму баяры паклічуць Жыгімонта на дапамогу супраць Шуйскага, які захапіў і трымае ўладу несумленным чынам. Не стане перашкодаю і невялікі смаленскі гарнізон.

      Ганец Ігнат Бражына таксама меў падставы дзівіцца. Кароль Жыгімонт ІІІ рушыў на Масковію не дзеля дапамогі тушынскаму цару. І пан усвяцкі стараста ўхваляе наступ, хоць далучыўся да царыка. Відаць, не так проста належыць прымаць ягоны ўдзел на баку Дзьмітрыя. Але што ганцу да ўсяго гэтага? – Можа і пачнецца які зрух, – даляцеў да яго голас Сапегі. – А то каторая пара сяджу тут, а дзеля чаго? Дзеля тых марных грошай, якіх у цара няма, а за гэтымі сценамі нібыта ёсць? Адно ведаю напэўна, бібліятэка там багатая. Не менш шасці соцен тысяч кніг ды рукапісаў, кажуць. Пану Льву напэўна прыдалася б, але не маёй ардзе. Толькі як яе ўратуеш? Сэрца баліць, як падумаю, што ўсё гэта растопчуць ды пусцяць з дымам, перш чым дабяжыш.

      Ганец разумеў становішча вайскаводца. Калі ў каралеўскім войску няплатнасць магла давесці да бяды, то ў гэткім саматужным і пагатоў. Наваколле ўшчэнт падчысцілі. Па дарозе пераканаўся сам. Пуста, гола, голадна.

      – Я чуў, яснепане, і ў вас завязалася канфедэрацыя? – рашыўся ганец на невясёлае пытанне.

      Мусіў ведаць, што ў войску дзеецца, не толькі дзеля пазнейшых роспытаў, але і ўласнай бяспекі. Вельмі любіць канфедэрацкае начальства паказваць сваю часовую неабмежаваную ўладу на кім дасца. Лёгка трапіць між молатам і кавадлам са сваёй кур'ерскай торбай.

      – Ёсць, – неахвотна адказаў Сапега. – Inter nos, між намі, самога цягнуць далучацца, але пакуль устрымліваюся.

      – Можа, каб на Маскву ўсім войскам?… Unitis viribus, агульнымі сіламі?… – нясмела выказаўся Бражына.

      Сапега дабратліва ўсміхнуўся на ганцову лаціну, пацёр лоб далоняй, нібы адганяючы прыкрыя думкі.

      – Цяжка сказаць, ці хопіць на гэта сілы. Люд сплываецца, але ж ці можна яго лічыць войскам. Так і паседжваем: Скопіна раць – на Хадынскім полі, цар Васіль з дваром на Прэсне, а цар—царэвіч ад леташняга ў Тушыне, між Масквой і Сходняй, рэчкі такія. Адно, надзейна перакрылі шляхі. Не ўсе, нажаль. Мае – на поўнач і да Замаскоўя, Ражынскі – паўднёвыя і заходнія. Маскве засталася толькі каломенская. Па ёй пакуль ідуць абозы з разанскім хлебам, ну і людзей крыху. Але і там іх уласны разбой не дае жыцця. Сам пабачыш, бо і туды, кажаш, ёсць патрэба?

      Ганец кіўнуў, уздыхнуў.

      – І туды і тут.

      Сапега кінуў пільны погляд на суразмоўніка.

      – Ражынскаму лісты таксама вязеш?

      Ганец добра ведаў пра несуладдзе двух правадыроў «царыкавага» войска.

      – Шляхецкай крыві чалавек, але вельмі нешляхетнай мовы і ўчынкаў, – без лішніх цырымоній акрэсліў усвяцкі стараста. – Тлумачу, каб быў насцярожаны. Яшчэ невядома, СКАЧАТЬ