Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 10

СКАЧАТЬ Маючы за жонку апантаную каталічку, добра ведаў, якую цану рэлігійных перамог гатовы сплаціць зацятыя каталікі. Але ж не гэта павінна стаць вынікам кампаніі. Як і Жулкеўскі, быў упэўнены, што другі бок, баярства, прыцягвае ўраўнанне ў правах падобна шляхце Рэчы Паспалітай. Калі да гэтага дадасца свабода праваслаўя, то ўсё разам стане добрай падставай для сумеснай барацьбы з туркамі і татарамі, а можа і са шведамі. У любым выпадку разрыў Масковіі са шведамі стаў бы дасягальным.

      Гетман падыходзіў да заканчэння сваёй стратэгічнай прапановы.

      – Абыход Смаленска і захоп Масквы пазбавіць далейшую абарону фартэцыі рацыі быту. А ў кожным разе ўсялякай падтрымкі. Яна мусіць паддацца. Хай сабе і на ганаровых умовах. А мы захаваем жаўнера для больш істотнай пагрозы.

      Але Жыгімонт ІІІ быў настроены на агрэсіўную вайну і асабісты трыюмф. А які ж трыюмф, калі фартэцыя проста складзе зброю! Не толькі як вайсковы, але і рэлігійны змагар, абураўся такой будучыняй. Ці ж дарма за патрона экспедыцыі абраў Ігната Лаёлу, ды пад хваласпевы святароў прыспешваў Рым да кананізацыі езуіта? Таму прыхільнікаў вайны між клерыкаламі было аж занадта.

      – Вось ён, ecclesia militans, касцёл ваюючы. Не проста ваяўнічы, сапраўды ваюючы! – ледзь не прастагнаў у душы Жулкеўскі.

      Малады і нястомны супернік Гэмбіцкага падканцлер Кароны Фэлікс Крыскі* не мог упусціць нагоды бліснуць сваёй славутай элаквэнцыяй, знаўствам класікаў Рыма і Грэцыі.

      – Алеж Святы Айцец Павел V абвясціў юбілей і адпушчэнне грахоў «дзеля шчаслівай перамогі Найяснейшага караля над схізматыкамі» не ў знак таго, што ваяры каталіцкай веры будуць паблажаць памянёным схізматыкам! – у святым абурэнні ўскінуў рукі «польскі Дэмасфэн».

      І пайшоў разводзіцца пекнай лацінай над асаблівасцямі богабойнага ваярства і яго велічнай місіяй на бяскрэсных абшарах барбарскай Масковіі. Было б тое на Сойме, красамоўны сын Мазоўша меў бы падпахай Тацыта, але і так… Прамоўца кінуў палымяны позірк на мажлівых апанэнтаў і працягваў: – У ласцы сваёй нязмернай Папа блаславіў для «рыцара Касцёлу», нашага Найяснейшага пана, меч і капялюш, а ўшыр усёй Кароны і Вялікага Княства па загаду нунцыя ідуць урачыстыя набажэнствы. Хіба ж пашкадуем крыві дзеля высокай мэты?

      Гетман даўно ведаў, што караля мала турбуе, якой і чыёй крывёю будзе сплочаны штурм. Царква Масковіі, яго высілкам падпарадкаваная Рыму, стане шчодрай платай за падтрымку Святога Прастола ў пазнейшым адваяванні шведскай кароны. Шмат хто з рэгалістаў спадзяваўся, што перамога згуртуе вакол манарха шляхту, звядзе на нішто супраціў, умацуе каралеўскую ўладу можа і на маскоўскі ўзор. І баярам не давядзецца ўжыць так жаданых вольнасцяў. А то, бач, гетман спрачаецца з манархам на роўных. Гэтага немагчыма ўявіць анідзе, апроч Рэчы Паспалітай абодвух народаў, пашкадуй, Божа, і Карону і Вялікае Княства!

      Найяснейшы пан любіць быць пры войску, мае халодную галаву і цвёрдае сэрца, каб уласнай не дрыжачай рукою ўзняць рапіру. Вырашыў па свойму: СКАЧАТЬ