Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер Вішнеў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў страница 13

СКАЧАТЬ на стале сумна і нязручна. Ногі не змяшчаліся і тырчалі, як дзве антэны (ці два рычагі таемнага механізма, націснуўшы на якія, можна было пабачыць лялечны тэатр). На матрацы тым часам таксама было, як кажуць у народзе, «не фантан». Стопяцідзесяцікілаграмоваму Максу Фаршу было цесна… Для аднаго такога гіганта трэба было некалькі канапаў… а тут матрац на дваіх. Але што паробіш?.. Мне было відавочна горай… Спаў я кепска, бо ўсю ноч жонка Фарша скуголіла (вось адкуль пілы бяруцца!..) пра сваё «няшчаснае жыццё», пра «склеп для бамжоў» і «я тут начаваць не буду». Зрэшты, яшчэ б трошкі – і Фарш, пэўна, прыдушыў бы сваю пасію. Але сон волата ўзяў верх, і Фарш пераможна захроп. Было млосна… Здавалася, што сплю ў паравозным дэпо.

      (На сёмы дзень знаходжання ў «Тахелесе» – губляешся. У прамым і пераносным сэнсе. Выпітае віно падштурхоўвае хіба што да чарговага знаёмства з прыемнай турысткай.

      У майстэрні пахне алеем, газаю і дохлай курыцай. Тры мастакі, што ляжаць на сумных матрацах, – увасабленне Зямлі на трох мёртвых кітах. Яскравае сведчанне пра ўчарашняе актыўнае злоўжыванне алкаголем.

      – Я з панядзелка пераходжу на голад, – кажу я. – Па Полю Брэгу.

      – Ага, – адказвае Ібрагім. – Пачынай цяпер…

      У гэтым сарказме я чую і трэск піўных бурбалак, і грукат вінных кубкаў, сонцам перакочваюцца перад вачыма дыскі вяндліны… Не, напэўна, ідэя з голадам застанецца няспраўджаным стратэгічным мастацкім планам.)

      31

      А потым я задумаўся… Нашто я здзекуюся з сябе? (А вы паспрабуйце запаўзці ў скуру героя!) Нашто тручу, б’ю? Навошта тапчу кірзавымі ботамі з падкоўкамі гэтае белае пяшчотнае цела Сафы?.. Ха! Усё вельмі проста – я здзекуюся не з Сафы… Я здзекуюся з навакольнай прасторы… Вычвараюся над роднымі беларусамі і немцамі… Кплю з Менска і Берліна… Памятаеш народнае: «Б’е – значыць, любіць»? Я – памятаю. Ды як жа не здзекавацца з занудаў і тармазоў? Пасмяяцца з іх – адно задавальненне. Вось, зірніце, стаяць два дрэвы – дубы. На адным за нагу падвесілі беларуса, яго смажаць (пахне ўжо салодкім мясам і бульбай), а ён кажа, што ягоная хата на ўскрайку і што вельмі сонечна… Бо ён, разумееш, сцвярджае, што жыве ў месцы пад таямнічай назвай «Хутар Сонца». Нават усміхаецца – ну, тыповы мазахіст. А вось паглядзіце, на другім дрэве за нагу падвесілі немца (ужо смярдзіць разабраным парсючком). Дык гэты даследуе вяроўку, каб была не кітайскай вытворчасці, каб была надзейнай і не абарвалася… падлічвае, колькі хвілінаў ён здолее смажыцца, пакуль мазгі не закіпяць… Робіць складаныя матэматычныя вылічэнні… Ну, чым не салодкая парачка?

      – За тормаза і зануду ў морду хочаш? – раптам сказаў лысы карлік.

      – Дык я ж пра сябе, – прамямліў я, не разумеючы, адкуль узяўся гэты суб’ект. – Пра сваю гаротную спадчыну… Народ мой змагаўся і змагаўся тысячагоддзямі… А яго катавалі і катавалі… Тапталі… Білі… Прыніжалі… Зрабілі з майго краю палігон баявых дзеянняў… І зрабілі з мяне такога вось Бурштына…

      – На, выблюдак!!! – крыкнуў карлік і, як той кенгуру, падскочыў да майго твару… Барвовы кулак памерам з маленькі кавун пляснуў мяне СКАЧАТЬ