Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер Вішнеў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў страница 15

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Якое цудоўнае ў нас абслугоўванне, – сказаў я. – Проста цуд на яве. Ву. Ву. Ноя. Ной. Ён прыйшоў. Узяў галаву чарапахі і прыбіў вялізнымі ржавымі цвікамі да насценнай шафы. Цяпер пачнём крэсліць планы. Зробім з кватэры штосьці накшталт абароннай лініі. Сядзем з гранатамётамі і будзем чакаць налётчыкаў.

      – Можа, папалім траўкі? – прапанавала Наташка.

      Не паспела яна вымавіць слова «траўкі», як з кухні пачуўся вельмі-вельмі падазроны грукат, а потым і голас сантэхніка:

      – Я знайшоў новы гейзер!

      – Цудоўна, – сказаў я. – Нам гэтага і не хапала. Усё жыццё суцэльныя булачкі з макам і тэлевізар з праграмай «Маскі-шоў». Трэба. Трэба разварушыцца.

      – Мне здаецца, што я забылася завесці будзільнік! Бо мы збіраліся пайсці ў тэатр!

      – Нічога – яшчэ ёсць пятнаццаць хвілінаў, – супакоіў я і завязаў на сваёй ружовай шыі зялёны гальштук. [А можа, лаўровы лісток? Гальштук выцягнуўся гюрзой і зашыпеў. Павеяла пустэльняй:

      – Астывала. Шыпела джала. Я ляжала. Мяне гэтак штурхалі. Я не штурхала. Падару табе карнавал. Слаўную песеньку ты праспяваў на развітанне.]

      – Прыемнае спалучэнне, – пагадзілася з маім выбарам Наташка і нацягнула на сябе штосьці вельмі салодкае. Пасыпанае цукрам.

      – Табе пасуе гэтая сукенка. Я люблю салодкае, – сказаў я.

      – Я ведаю. З’еш кавалак.

      – Я ўжо адкусіў.

      – А я лізнула.

      Сантэхнік ператварыўся ў мурына. Ён поўзаў уздоўж сценкі і штосьці замяраў пластыкавай лінейкай. Мармытаў песеньку пра конікаў.

      – Не сумуйце, мы хутка прыйдзем, – сказалі мы і пакінулі сантэхніку для стымулу працы смажанага індыка з марынаваным яблыкам. Ён заўсміхаўся:

      – Я гіена ў сіропе.

      Трамвай прабулькаў сваімі коламі мелодыі восені. Людзі ўсміхаліся нам і агідна прыцмоквалі вуснамі. Лужыны скокалі з зямлі на неба. З неба – на зямлю. Стваралася ўражанне вадзянога феерверку. Нейкая дама з маноклем чытала кнігу Цютчава і час ад часу ўздыхала. «Вох. Мак. Штосьці. Гэта». Ад усяго гэтага нам было чамусьці добра. Я расказаў Наташы спектакль, на якім мы павінны былі быць. Але на які забыліся трапіць. І паехалі міма. Заехалі туды. Дзе пачынаецца шпацыр па алеях. Там лістота. Там жалуды. Рамантыка з намі. Закручаная ў абгортку. Ляжыць. А мажліва, ліжа нашыя ногі.

      33

      Калі мы прыйшлі. Было ўжо. Мы не ведалі колькі. Ско-о-лва-ўся час кавалкамі. Сонца ўжо схавала свае жоўтыя калматыя лапы. Вока поўні гайдалася над імбрыкам, бліскала. Гэта было падобна на маятнік гадзінніка. Трошкі. Зрэшты, калі мы прыйшлі, сантэхнік ператварыўся ўжо ў кітайца. Ён сядзеў на падлозе (ногі крыжыкам) і трэскаў нашыя сушкі.

      – Я прадзяўбаў тунэль да суседзяў знізу. Цяпер вы можаце кантактаваць напрасткі – па вяровачнай лесвіцы, – сказаў сантэхнік.

      – Ната, – сказаў я, – калі ён ператворыцца ў фашыста, я яго заб’ю. Не люблю садыстаў.

      – Ён такі мілы, – сказала Ната, – зусім бяскрыўдны. СКАЧАТЬ