Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер Вішнеў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў страница 10

СКАЧАТЬ імгненна і ласкава паляпала мужа па трактарных руках. Фарш зразумеў дазвол:

      – Яшчэ два!

      21

      Толькі я паставіў клічнік пасля слова «два»… як да мяне пад’ехала на інваліднай калясцы суседская замарожаная бабулька.

      – Ну, што табе яшчэ? – абурыўся я. – Я і так выканаў твае пажаданні. Алкаголь звёў да мінімуму. Цыгараў ніхто не паліць… Героя пераследуюць цьмяныя асобы… Што ты яшчэ ад мяне хочаш?!!

      Бабулька выцягнула з кішэні кофты грабеньчык і пачала расчэсваць сівыя валасы. Яна не адказвала, а толькі пільна пазірала мне ў вочы і расчэсвала… Расчэсвала… І глядзела… Такім пустым бясколерным позіркам. Мне стала ажно халодна. Я прастагнаў:

      – Што ты хочаш?

      – Я разумею, што алкаголю стала значна меней, ты ж не Венічка Ерафееў і не Эрнэст Хемінгуэй які, – прашамкала старая. – Але адкуль столькі бабулек? Што ні раздзел, дык абавязкова бабулька на інваліднай калясцы. І ў мяне ўражанне, што ты ўвесь час у непрытомнасці…

      – Ды не п’ю я! Не п’ю!.. І я што, вінаваты, што ў Беларусі столькі бабулек развялося?! – закрычаў я.

      – Калі не п’еш – значыць, спіш многа… Б’юць цябе ўвесь час – гэта ж не справа… Колькі можна? Я тваю кніжку чытаць не буду! І не спадзявайся!

      – Ды што табе трэба? – прастагнаў я.

      – Хачу казку, – прамуркатала бабулька. І адразу асвяцілася сонечнымі прамянямі. «Містыка», – падумаў я.

      – Добра! Будзе табе казка, але трошкі пазней, – паабяцаў я.

      22

      Думалася, што трэба зрабіць адзін крок, і ўсё стане на свае месцы. Але гэта было памылкай, бо ў галаве хавалася суцэльная каша. Прычым каша – грэцкая. Развараная.

      23

      А зрэшты, было так. Пітон дацягнуў дзікабраза да цягніка. У купэ было адчуванне, што сядзіш унутры бляшанкі з-пад селядца. Каюта на траіх замарынаваных… Не ведаю… У любым выпадку, я ўжо ехаў да Берліна.

      (Я вёз дзвесце палотнаў. Гэта вам не хухрымухры – беларускі мастацкі канвеер… Ну, натуральна, не на падрамніках, а ў рулонах. Але, тым не менш, гэта было шмат. Па стандартах беларускай чыгункі можна везці багаж не болей за два метры. Мае некаторыя творы пераўзыходзілі гэтыя параметры. Але што, хіба праваднік будзе хадзіць з метрам і вымяраць дакладную колькасць сантыметраў? Смешна. Уяўляю гэтую бедачыну, якая поўзае на карачках па вагонах… Дзе тут сантыметрык? А-а-а-а-а!.. Ні-з-я-я-я… Мо-о-о-ожна…)

      24

      Мастакі падзяляюцца на некалькі катэгорыяў. Асноўных тры. Паспрабуем іх разгледзець. У першую ўваходзяць гэтак званыя адміністратары. Гэтыя вядуць улік кожнага свайго пляўка і пука. Робяць мала, але затое многа плююцца і пукаюць, і дзякуючы гэтаму яны нагадваюць вялікі адміністратыўны архіў… дзе можна адшукаць кожную дэталь пра вышэйзгаданую персону… Да прыкладу, што ў N-ым годзе мастак N. выкалупаў з носа кузюрку. Сустракаюцца часцяком у месцах цёплых і ўтульных. У другую катэгорыю, якую мы назавём самурайскай, уваходзяць апантаныя таленавітыя асобы. Гэтыя папраўдзе робяць многа. Вельмі многа. Яны спрабуюць СКАЧАТЬ