Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер Вішнеў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў страница 17

СКАЧАТЬ зацьменне надышло, – раптоўна сказаў таўстун. – Я вам тэлеграму перадаў?

      – З Амерыкі? – запытаўся я.

      – З Грузіі.

      – Не.

      – Тады трымайце. Гэта з Курасоўшчыны.

      – Дзякуй.

      – Распішыцеся ў атрыманні.

      На вялізным кавалку кардону было тры словы: «Цалую. Кахаю. Нат».

      Усё зразумела. Гэта была тэлеграма ад Нат. Значыць, справа-якар. Хутка будзем піць гарбату з цытрынай і закусваць булачкамі з макам. Гэта ж звычайная шыфроўка. Нешта накшталт паролю…

      Нават зязюля ў гадзінніку страпянулася, дзюбкай шчоўкнула і сказала: «Крак». Карціна мастака Маркіна «Дастаеўскі ля крыніцы» неяк нахілілася. Быццам «Тытанік» перад катастрофай. Было.

      35

      Мая нага ляжала на тумбачцы. Як жоўтая скала з пёркамі кустоўя. Я паварушыў пальцамі. І хвалі забулькалі, зашоргалі па грэбені скалы. Забурчэлі віхры. Заспяваў вецер. Заслізгацелі ў небе марскія птушкі.

      – Калі дзядзя з суседняга дома размахвае выбівалкай і скача ўздоўж мярэжыстага персідскага дывана, ягоны персідскі кот чапляецца за ягоную левую пятку кіпцюрамі і зубамі. Дзядзя крычыць нядобрымі расейскімі словамі і акрапляе іх добрымі беларускімі. У яго атрымліваецца цікавая мясцовая дрыгва, – кажу я. – Не гума і дрызіна, а менавіта дрыгва. У народзе больш вядомая пад словам «трасянка». Карацей, танчыце і біце ў барабан. Падавайце сігналы бедства.

      – Па дрыгве, напэўна, някепска шпацыраваць у балотных ботах, – сказала Нато.

      – Ты, Нато, амаль маеш рацыю. Але кажуць, што для такога кшталту выпадкаў патрэбны самакат! Хаця мой стрыечны дзядзька Толік шпацыраваў па палескіх плюхах у ботах вермахта, і ўяўляеш… амаль не засмоктвае. Толькі чмякае моцна.

      – Ведаеш, Сафа, – раптам сказала Нато, – учора я спрабавала завязаць сябе ў вузел. Хацела забыць цябе. Рэзала, як кажуць, па жывым. Тапырылася. Калмацілася. Але вузел атрымаўся мяккім. Узорыстым. Жывым. Ён шаптаў вершы, блішчэў блакітнымі вачыма. Працягваў у паўднёвы бок горада, туды, дзе ты жывеш, свае маленькія ручкі. І вось – я тут.

      – Людзям, – сказаў я, – уласціва пакутаваць. З самага пачатку ў іх закладзена нешта трагічнае. Яны не могуць без гэтага. Ім сумна.

      Нато ўжо не слухала. Яна бегала вакол мяне і размахвала рукамі. Яе зебравая сукенка ператварылася ў верталётныя прапелеры. Босыя ногі пачалі выстукваць нейкі шаманскі рытм-бубен. Вочы заззялі. Пальцы заварушыліся змеямі. Валасы распушыліся. Уся мэбля ў кватэры набыла попельнае адценне. І быццам бы працягнула нябачныя ніткі да цела Нато.

      – Табе весела, – сказаў я. – Ты на вяршыні айсберга. Вакол цябе лётаюць мухі шчасця.

      – Ну, без гэтага аніяк, – сказала Нато. – Але ў іншых шчасця болей.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно СКАЧАТЬ