Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер Вішнеў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў страница 8

СКАЧАТЬ толькі на кастрычніцкія і майскія святы… Але падкоўкі стукалі з гонарам!..

      18

      А зрэшты, усё было інакш. Я прачнуўся ад яркага святла – яно лезла ў вочы нахабнымі тарантуламі. У белым пакоі стаяў грукат… Акурат перада мной танчыла цыганка. Яна круцілася ваўчком, выкручвалася, нібы яе нехта казытаў. Правакавала белым жыватом і мармуровымі рукамі… Грымела бранзалетамі… «Што гэта? – падумаў я. – Адкуль? Адкуль яна ўзялася?»

      – Прачнуўся, галубок? – заспявала цыганка.

      – Хто вы? Што вам трэба? – злосна буркнуў я.

      – Прачнуўся? – гаркнуў радасна мядзведзепадобны цыган, выходзячы з кухні і грукаючы ботамі са шпорамі…

      – Ну, так, – я з падазрэннем глядзеў на нечаканых гасцей. – Як вы сюды трапілі?

      – Ха-ха-ха, – зарагатаў знаёмы голас. – …Як мы цябе разыгралі?

      Пётра Парабэлум. (Зрэшты, асоба містычная: я і сам не ведаю, існуе ён у прыродзе ці не.) Зноўку ён са сваімі дурнымі розыгрышамі.

      – Забыўся, што ты мне ключы пакідаў? – Пётра ашчэрыўся. – Але не забывай – у цябе цягнік да Берліна. Гэта мы са Стасікам вырашылі цябе пракантраляваць. Каб даехаў.

      Услед за Парабэлумам паказалася задаволеная круглая морда майго шчырага сябрука Стасіка:

      – Ага. Ведаем цябе. Любіш ты спазняцца. Я – на машыне. А цыганскія ранішнія танцы – наш добры дробны падарунак на развітанне.

      – Сволачы, – прастагнаў я. – Не далі паспаць. Раптам пазванілі ў дзверы.

      – Мы яшчэ кагосьці чакаем? – здзівіўся я. – Я спадзяюся, гэтым разам без розыгрышаў?

      Парабэлум развёў рукамі, нібы нажніцамі:

      – Ды не… Здаецца, тут усе. Жартаў больш не будзе.

      Я адчыніў дзверы. На парозе стаялі два невядомых: тоўсты і тонкі. Прычым рукі ў абодвух – у кішэнях, што вельмі падазрона. Дзіўныя суб’екты. Апранутыя ў плашчы. Капелюшы – па самыя вочы.

      – Вы Сафа Вітальевіч? – раўнуў тонкі. І я заўважыў, як па ягоных вачах паплылі крумкачы.

      – Ну-у-у, так… А ў чым справа? Я… – Я папярхнуўся, не скончыўшы фразы, бо тоўсты выцягнуў з кішэні вялізны чорны пісталет і прыставіў яго да майго пуза…

      – Ціха, – прашыпеў тоўсты. – Без глупстваў. Вы застаяцеся. Ніякага Берліна.

      – Стаяць! Усім – на месцы! – гыркнуў худы, заўважыўшы, што мой сябра Стасік збіраецца кудысьці дазваніцца. – Інакш будзем страляць!!!

      Цыганка загаласіла… Цыган (з першага погляду такі дужы і моцны) палез пад стол. Парабэлум пацямнеў ад злосці, быццам яго перасмажылі. А вясёлае мурло Стасіка ператварылася ў губку для посуду, і ён выпусціў тэлефон…

      Мне заламілі рукі.

      – Усе – на сваіх месцах! Пяць хвілінаў нікому не рыпацца! – прароў худы, – Нікога чапаць не будзем! А Сафа Вітальевіч ідзе з намі! Забіраем!!!

      На галаву мне нацягнулі непразрысты мех… І чалавека, які яшчэ нядаўна спаў у паласатай піжаме, выпхнулі са сваёй кватэры. СКАЧАТЬ