Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер Вішнеў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў страница 12

СКАЧАТЬ І нейкая немка на ровары памахала мне ручкай. Мажліва, гэта мая будучая перакладчыца? Я ўсміхнуўся. Гэх, Сафа… Сафа… Немка з’язджала, а мне здавалася, што ззаду ў мяне вырасталі маленькія крыльцы… З чаго б гэта, га?..

      29

      Колькі слоў пра «Tacheles»… Я ўжо ўзмахнуў пэндзлікам, нібы дырыжорскай палачкай. Ужо адскоквалі ад мяне энергетычныя хвалі. Здавалася, што яшчэ імгненне – і на палатне абавязкова расквітнеюць піраньі. Думалася, што постаць легендарнага Казіміра Малевіча схілілася нада мной. Як раптам праз шкло майстэрні я заўважыў скурчаны твар Васіля Кандзінскага, які рагатаў! Гэта быў бязгучны і моцны рогат сіняга вершніка. Конь раструшчыў шкло майстэрні, і яно сыпалася паўсюль, нібы дождж з градам. У галаве звінела. Я прыгледзеўся: проста перада мной рагатаў і качаўся па падлозе жоўты карлік у валёнках. Яго выкручвала. Смех яго душыў да слёз і да граду, і маленькіх жоўтых шкляных аскромкаў.

      – Такое ўражанне, што цябе душыць прыступ жаўтухі. Настолькі ты брыдкі і жоўты, – сказаў я.

      Карлік супакоіўся і прысеў:

      – Ну, як, Сафа, табе працуецца ў гэтым мёртвым месцы?

      – Ты пра што? – не зразумеў я.

      – Не прыкідвайся. Сядзіш у склепе для мерцвякоў і пэцкаешся фарбай. Быццам сур’ёзным мастацтвам займаешся. Усё вельмі проста – на тутэйшых прасторах на аднаго маляра стала болей.

      Я злосна паглядзеў на карліка і сплюнуў. Інтуітыўна заскрыгатаў зубамі:

      – А ты нібыта такі-сякі мастацтвазнаўца. Крытык са стажам паглынання дохлых пацукоў. Ха.

      – Дурань ты, Сафа… І анічога не ведаеш, – карлік ашчэрыўся. – Ты, пэўна, анічога не ведаеш пра гісторыю ўзнікнення гэтага будынка. Не ўяўляеш усёй сакральнасці ягонага існавання.

      – Ну і?.. Распавядзі.

      – Ды што распавядаць… Думаеш, мерцвякі падымуцца і падтрымаюць тваю бяздарную сутнасць апладысментамі? Наіўнае тунгускае дзіця… Але хіба што для агульнай эрудыцыі… Халера з табой, слухай… Карацей, будынак сённяшняга «Тахелеса» быў збудаваны ажно ў 1907 годзе! Ад самага пачатку гэта была вялікая гандлёвая крама. Для Берліна на той момант гэта быў другі па велічыні пасаж. І што цікава – ужо тады будынак узводзілі пры дапамозе сталі і бетону!.. Фасады ўтрымлівалі гатычныя і класічныя элементы…

      – Ну і пры чым тут мерцвякі, карлік? – прашыпеў я.

      – Тут усё патыхае трупамі. Гэта ж як могілкі. Мастацкія труны тут паўсюль, – сказаў карлік і засвяціўся ўсмешкай. Здавалася, што кожны ягоны зуб ператварыўся ў пісталетную кулю.

      – Гучыць непераканаўча, – сказаў я.

      – Пачакай… У 1928 годзе будынак забраў электраканцэрн «AEG». Тады дом пачалі выкарыстоўваць для выставаў прадукцыі гэтага прадпрыемства. Дарэчы, тут пэўны час здымалі фільмы. У 1936 годзе адсюль вялася тэлевізійная трансляцыя алімпіяды. Але варта ведаць, што з 1933 года памяшканне належала розным арганізацыям СКАЧАТЬ