Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер Вішнеў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў страница 9

СКАЧАТЬ і шчаслівай дарогі… Не думай многа… гэта шкодна… І не пі малачко – козлікам будзеш… – І ціха захіхікала, прыкрываючы худымі жоўтымі рукамі бяззубы рот.

      – Ды што вы ўсе заладзілі!.. – раззлаваўся я. – Не пі ды не пі… Пры чым тут гэта!.. Піць – адно… а тут – другое!.. Тут жа адбываюцца неверагодныя рэчы!.. Ды я ў міліцыю пайду!.. Я… Я… Я…

      Старая, больш нічога не кажучы, паднялася і пайшла з купэ… Марудна паплыў узгорак.

      – Гэй, слухай, – пачаў я наўздагон. – Ды што гэта са мной адбываецца?! Што за разборкі?! Якога хрэна…

      Бабулька раптам затрымалася, азірнулася на мяне, раззявіла бяззубы рот:

      – Потым-потым… І пайшла. Ні адказаў табе, ні пытанняў… Поўная лухта… Можа, у міліцыю заявіць?.. Ды хто паверыць? Ну, у апошняй сітуацыі сведкамі могуць выступіць сябры… Мо яны ўжо і заявілі? Трэба з імі неяк звязацца… Але якая да дупы міліцыя? Я ж у Берлін еду!.. Там адпачну ад гэтага брыдоцця… А можа, і мабільны тэлефон паклалі? Я пачаў правяраць кішэні складзенай вопраткі… Фіг. Спецыяльна зроблена… Мо ў каго папрасіць тэлефон?.. І толькі я ўжо сабраўся… Чорт!.. Я ж у піжаме!.. Я хуценька зачыніў дзверы купэ, пераапрануўся і абуўся (абутак таксама быў). Ну вось, цяпер можна… І толькі я сабраўся… Як расчыняюцца дзверы купэ і перада мной… стаіць мой сябра Макс Фарш!.. Агромністы, як слон. А за ім, хаваючыся, пасміхаецца ягоная малюпасенькая жонка. Так і хочацца сказаць: слон і моська.

      – Прывітанне, сябра! – выгукнуў Фарш.

      20

      – А мы ўжо думалі, ты канькі адкінуў, – сказаў Фарш, расплываючыся самаварам. Ці блісамі ад яго.

      – Так-так, – падхапіла Зіна, жонка Фарша. – Мы так спалохаліся, думалі – ты не жылец!..

      Зіна выпучвала вочы, нібы жаба, і ўсплёсквала рукамі, нібы плыўчыха, пры кожным слове. Ні даць ні ўзяць – вылавіў яе Фарш на кручок у адным з палескіх балотаў. Сто працэнтаў.

      – Чаму вы так падумалі? – я ўдаваў здзіўленне. Хаця разумеў, што, пэўна, падставы ў сяброў былі моцныя. У мяне і ў самога падазрэнні шасталі па ўсёй галаве. Шасталі акрабатамі.

      – Ну, як жа? – прамовіў Фарш. – Уяві: мы стаім на пероне, а за пяць хвілінаў да адпраўлення падкатвае «хуткая» і два амбалы ў белым выцягваюць цела на насілках… Прыглядваемся… Ба!.. Гэта ж наш Сафка Бурштын!.. Зялёны як смерць. Мы запыталіся, што з табой. Лекар нас супакоіў, паказаў правадніцы нейкія дакументы і аддаў квіткі… Нам сказалі, што да Брэста цябе турбаваць нельга.

      – Дык што, ужо да Брэста пад’язджаем? – Я сапраўды быў здзіўлены. Ні фіга сабе, паспаў… Шандарахнулі ад душы; пэўна, і нейкіх спецыяльных вітамінчыкаў упырснулі…

      – А як той лекар выглядаў? – насцярожана запытаў я.

      – Ды плюгавенькі такі, – замармытала Зіна, – Ветлівы вельмі. Усё табе валасы прыбіраў з твару…

      Мяне ажно страсянула. Нібы яшчэ раз дзеўбанулі. Я не стрымаўся, правёў рукой па валасах, нібы жадаючы пазбавіцца ад гідкіх дотыкаў, і сплюнуў…

      – Ты што, Сафачка, тут нельга плявацца, СКАЧАТЬ