Музы і свінні. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Музы і свінні - Уладзіслаў Ахроменка страница 12

СКАЧАТЬ паціху п’юць піва з нямецкімі калегамі і выслухоўваюць кампліменты на сваю адрэсу.

      Але больш за ўсіх задаволены наш стукач: і бабла на прададзеных сарака пляшках «Сталічнай» накасіў, і ўсім аркестровым куранятам давёў, хто ў Беларускім сімфанічным аркестры гаспадар!

      І вось – апошні дзень турнэ: невялічкі гарадок з цацачнай ратушай, сярэднявечнай брукаванкай і добразычлівымі бюргерамі.

      Увечары да стукача падыходзіць той самы валтарніст: маўляў, выпіць хочаш? У сексотавым мозгу адразу запальваецца трывожная лямпачка – і прапанова нязвыклая, і гучыць яна ад надта падазронай асобы… Стукач напружваецца, туманіцца поглядам і патнее, спрабуючы вызначыць сутнасць падставы. Ды супакойся, прымірэнча кажа валтарніст. Сапраўды табе вельмі ўдзячны, што не растрындзеў… Вось на знак падзякі, а таксама з надзеяй, што і далей трындзець не станеш, і хачу праставіцца. Нам тут нямецкія меламаны шнапсу падагналі, дык усе нашыя ўжо спяць, а праз мяжу ўсё адно столькі не правесці. Дык чакаць у госці, ці ў чарупіну выліваць?

      Па хуткім часе стукач сядзіць у гатэльным нумары дабрадзея. На стале – сціплая закуска і вялікая пляшка з прыгожай налепкай. Сексот задаволена жлукціць халяўны кір, мружыцца і плямкае ад нязвыклага мацунку. Вось, што значыцца якаснае буржуйскае спіртное – не тое, што нашая паскудная «Сталічная», вырабленая з нафты! Ужо толькі за адно гэтае можна савецкую ўладу ўзненавідзець!

      Валтарніст падлівае госцю прыязна і добразычліва, нібы той Сал’еры, але ж сам адно ўдае, што таксама жлукціць.

      Пляшку з прыгожай налепкай ён адшукаў у бліжэйшым смеццёвым баку. Набулькаў туды медычнага спірту, які ў нямецкіх аптэках коштам пітной вады, прытым у тым спірце падступна распусціў колькі пігулак дымедролу. Зараз гэтая падлюка вырубіцца, і тады…

      Але ж падлюка чамусь вырубацца не хоча. П’янее, касее, ікае… і правакацыйна распавядае, як і за што ён не любіць савецкую ўладу. З шоргатам сунецца ў прыбіральню, выблёўвае меню, зноў піячыць і зноў надакучліва апавяшчае пра сваю шчырую нянавісць да СССР. Гэта ўжо не правакацыя, гэта – лейтматыў. У операх Рыхарда Вагнера падобнае называецца «прынцыпам монатэматызму». А ў клінічнае псіхіятрыі – «сіндромам навязлівых станаў».

      Нарэшце, гаспадар не вытрымлівае і раздражняецца: маўляў, супакойся, ты не на працы! На вось, каўтані!..

      Па хуткім часе валтарніст спускаецца ў фае гатэлю і на знакі нешта паказвае трамбаністу і альтыстцы. Тыя сінхронна падымаюцца і сунуцца да парц’е, з мэтай адцягнуць увагу. Валтарніст тым часам спрытна цягне ад ліфта непрытомнага стукача. На ганку матэрыялізуецца кантрабасіст, які пераймае цела. Прытым уся гэтая аркестровая зладжанасць відавочна сведчыць пра злосны намер і папярэднюю змову.

      Неўзабаве мёртвы, як бэлька, стукач, маляўніча раскладзены на клумбе акурат насупраць паліцэйскага пастарунку. У руцэ ў яго пустая пляшка, на грудзях – свежыя ваніты, а ў прамежнасці – цёмная вільготная пляміна. Нацюрморт завяршае бездухоўны СКАЧАТЬ