Музы і свінні. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Музы і свінні - Уладзіслаў Ахроменка страница 14

СКАЧАТЬ голае цела ўкрываецца гурковымі пупышкамі. Палонны дробна калоціцца, інстынктыўна засоўвае рукі ў кішэні. І выпадкова знаходзіць там колькі купюраў. Рахуе і разумее, што гэтага хопіць яшчэ на адну пляшку. Тым больш, неонавая шыльда «начніка» спакусліва свеціцца ў якіхсьці ста метрах адсюль.

      Перспектыва наладзіць працяг банкету грэе душу і падымае настрой. Мулкі стан недапітасці правакуе мазгавую дзейнасць. Мулявін прымяраецца, ці зможа ён злезці з гаўбца. Невысока, другі паверх усяго, але ж спускацца не дазваляюць узорст, камплекцыя і каардынацыя, а дакладней, яе адсутнасць. Карацей, тут без дабрадзея-ганца не абысціся!

      Музыка напружана мружыцца ў паўцемру, выглядаючы патэнцыйных памагатых. А віцебскі двор тым часам жыве звыклым гарманальным жыццём. Гопнікі наліваюцца півам, дзеўкі спяшаюцца на блядкі, вулічны кот шчасліва храбусціць памыйным пацуком.

      Ці не пад самым гаўбцом – колькі смеццевых кантэйнераў, каля каторых дзелавіта корпаюцца нейкія сюррэалістычныя персанажы, якія пры больш пільным разглядзе аказваюцца бамжамі.

      – Алё, мужык, – просіць Мулявін клышаногага мужчыну нявызначанага ўзросту. – Можна цябе папрасіць да гастранома зганяць? Зараз грошы ў цыгарэтнай пачцы скіну.

      Клышаногі нетаропка адкладае цэлафанавы пакет са шклатарай, лянотна задзірае голаў і прымае падкрэслена незалежную позу.

      – А ты хто такі, каб я для цябе па бухло ганяў? Бач – працую!

      Кіраўнік «Песняроў» становіцца ў найвыгаднейшым ракурсе – так, каб святло з пакоя клалася яму на твар.

      – Хіба не пазнаў? Я заўтра на «Славянскім базары» спяваць буду, прыходзь, кантрамарку дам!..

      Бомж факусуе зрок, супастаўляе мулявінскія вусы і пуза з двухсэнсоўна-крымінальным назовам галоўнага музычнага фэсту краіны і недаверліва ўдакладняе:

      – Міхаіл Круг?

      Мулявін ад злосці ажно скрыгоча зубамі і грызе вус… Добра, што яшчэ Філіпам Кіркоравым не аблаялі!

      Ды ён – цэлая музычная эпоха ў адной асобе! Ён сапраўдная зорка, хаця і рэліктавая, ягонымі дыскамі ўвесь гэты Віцебск замасціць можна! Яму ж, стоячы, апладавалі генеральныя сакратары, каралі і міліярдэры, у яго нават амерыканскі прэзідэнт Джымі Картар аўтограф прасіў! Ды што там нейкі Картар?! Сам Джон Ленан прызнаўся, што «Песняры» – найлепшае, што ён чуў у сваім жыцці! І тут нейкі памыйны галадранец…

      – Ды Мулявін я, Мулявін! З «Песняроў»! – абурана выдыхае Мулявін. – Той самы!

      – Як гэта Мулявін?! – не дае веры бомж. – Ён жа даўно памёр…

      Пакуль кіраўнік «Песняроў» адбудоўвае ў галаве жорсткае абвяржэнне і паўторную просьбу зганяць па бухло, пад балконам з’яўяецца яшчэ адзін бомж, з агідным тварам і крымінальнымі манерамі.

      – Мулявін, кажаш? – агрэсіўна шчэрыцца ён на гаўбец. – Па-ціпу на «Славянскі базар» з таго свету прыехаў… Ты што – за лохаў нас трымаеш? За свой базар па-панятках СКАЧАТЬ