Музы і свінні. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Музы і свінні - Уладзіслаў Ахроменка страница 8

СКАЧАТЬ «Бабін Яр» ці не адразу патрапіла ў шэраг падазроных і напаўзабароненых. Згадваць пра генацыд савецкіх грамадзянаў яўрэйскай нацыянальнасці ў шасцідзесятыя гады ўжо не рэкамендавалася; «праявы сусветнага сіянізму». Немаскоўская прэм’ера Трынаццатай сімфоніі першапачаткова мелася адбыцца ў Кіеве, што было б слушна, але ж тагачасны першы сакратар ЦК КПУ таварыш Падгорны адмовіўся катэгарычна: маўляў, нам гэтых жыдоўскіх енкаў у сталіцы савецкай Украіны не трэба! А вось тагачасны першы сакратар ЦК КПБ таварыш Мазураў чамусьці паставіўся да мажлівай прэм’еры ў Мінску паблажліва. Можа, не зусім разумеў, што такое сімфонія, і чым яна адрозніваецца ад оперы. Можа, прыгадаў сваё гомельскае юнацтва і шматлікіх сяброў-яўрэяў. А можа, проста нападпітку быў. Карацей, праявіў тыповую палітычную блізарукасць. І вось у сакавіку 1963 года Дзмітрый Дзмітрыевіч прыязджае ў Мінск. Сустракаюць яго, як і мае быць, на чорнае «Волзе». І вязуць у цэкоўскі гатэль «Беларусь», які на той час месціўся акурат насупраць стадыёна «Дынама». Шастаковіч паспешліва раскладае транты, прымае душ і неадкладна выпраўляецца на рэпетыцыю.

      На першы погляд, зала, як зала: класічная плюшавая заслона, ампірныя аздобы па сценах. Але на калідорах і ў фае чамусьці панавешана процьма партрэтаў Фелікса Эдмундавіча і шчытоў з перакрыжаванымі мячамі. Дый публіка, якая прыйшла на рэпетыцыю, нібы з калгаснага інкубатара: аднолькавыя індпашываўскія стройчыкі, аднолькавыя шкляныя вочкі.

      Дзмітрыю Дзмітрыевічу становіцца ніякавата. Не, ён канешне, чуў пра любоў беларусаў «да парадку», бо Шастаковічы – з тутэйшае шляхты, дый дзед кампазітара браў удзел у антымаскоўскім паўстанні Кастуся Каліноўскага. Але ж каб «парадак» сягаў ступені татальнай уніфікацыі!?. І тут высвятляецца, што нічога да прэм’еры не гатова. Аркестравых партый няма, клавіру няма, нават пюпітраў для ўсіх аркестрантаў бракуе. У дадатак да ўсяго, Дзяржаўны хор БССР катэгарычна адмаўляецца браць удзел у канцэрце. Міністр культуры БССР таварыш Кісялёў морду ад Шастаковіча адварочвае і не вітаецца дэманстратыўна, нібы не ведае, хто гэта такі. Друкарня атрымлівае загад з ЦК КПБ – тэрмінова спыніць вытворчасць афішаў. Прэм’ера пад пагрозай зрыву; пэўна, пільныя ідэолагі з Масквы ўжо патэлефанавалі малодшым мінскім братам пра падступную сіянісцкую правакацыю. А то і Галоўкампазітар СССР Ціхан Мікалаевіч Хрэннікаў вырашыў уласнаручна прыціснуць атрутную шчупальцу сусветнай жыда-масонскай змовы…

      Пачынаецца рэпетыцыя аркестра. Музыкі не трапляюць у такт. Дырыжор злосна ломіць палачку за палачкай. Публіка ў індпашываўскіх стройчыках паглядае на Шастаковіча, нібы атрад эсэсаўскіх карнікаў на палоннага беларускага партызана. Карацей, сумбур замест музыкі. І ад усёй гэтай бязглуздзіцы, і ад напружаных пысаў меламанаў у цывільным, і ад падазроных шчытоў з мячамі Шастаковічу канчаткова становіцца пагана. Ён даручае разабрацца з усім гэтым безладдзем дырыжору, а сам спяшаецца на свежае паветра. Трэба яшчэ высветліць, што ж гэта за такая дзіўная зала, і што за публіка на рэпетыцыі сабралася!

      Першае, СКАЧАТЬ