Музы і свінні. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Музы і свінні - Уладзіслаў Ахроменка страница 15

СКАЧАТЬ дык дабавім! – добразычліва дадае крымінальны галадранец з агідным тварам. – Можа, яшчэ і закускі якой?

      Пакуль эстэтызаваная басота-галота бяжыць да «начніка», маэстра нечакана натхняецца і ўжо без усялякіх заявак слухачоў працягвае канцэрт з песень сваёй маладосці – ад «Касіў Ясь канюшыну» да «Александрыны». І выкананне гэтае цудадзейным чынам змяняе старога, спітага і паўзабытага ўсімі музыку. Голас маладзее, твар ільсніцца, вочы блішчаць… Адбываецца тое, што наркаманы называюць «прыходам», лабухі – «драйвам», а псіхолагі – мастацкім афектам Творцы.

      Пад гаўбец ціхенька падцягваецца астатняя дваравая публіка: гопнікі, блядзі і нават участковы мент. Усе слухаюць засяроджана і ўдзячна, і гэта наводзіць на філасофскія думкі пра душэўнае ачышчэнне і ўсеабдымны катарсіс.

      Па хуткім часе з боку «начніка» з’яўляюцца і бамжы-дарбадзеі. Прытым клышаногі яшчэ здалёк пераможна ўздымае па-над галавой пляшку гарэлкі, а агідны дэманструе ладны кавалак ліверкі. Праціскаюцца праз натоўп, сінхронна задзіраюць падбароддзі і з глыбокай пашанай паведамляюць:

      – Вось, купілі ўсё, што ты хацеў, і нават больш. Скідай вяроўку, зараз пляшку ў пакет пакладзем, падымеш.

      Мулявін прыгладжвае лысіну, круціць вус, лашчыць гітарны грыф. Мружыцца і выдае нечакана:

      – Ды ну яе на хрэн, тую пляшку. А давайце я вам лепш яшчэ што-небудзь спяю!..

      III. Тэрпсіхора. Муза танцаў

      Як беларуская балетная трупа гастралявала ў Сярэдняй Азіі

      Здавён у беларускім балеце існавала такая завядзёнка: перад сталічнай прэм’ерай «абкатваць» харэаграфічныя пастаноўкі на далёкай перыферыі, не прасякнутай высокай культуры. За часамі СССР гэткая практыка ўвогуле была нормай. Правінцыйная публіка, змораная выплаўкай чыгуна ці здабычай апатытаў, валіла на тыя спектаклі, бы гарбуша на нераст. А то дзе яшчэ пабачыш столькі прыгажунь у балетных пачках? Толькі па тэлевізары: лебедзі на пуантах, Чайкоўскі з касою, чарговы некралог на чарговага Генеральнага сакратара ЦК КПСС…

      Сярэднеазіяцкія рэспублікі мелі ў танцавальным асяродку не найлепшую рэпутацыю: спякота, нудота і антысанітарыя, з якой бессэнсоўна змагацца нават ударнымі дозамі алкаголю. Не кажучы ўжо пра тамтэйшую аўдыторыю, абазнаную ў класічнае харэаграфіі, не раўнуючы, як белавежскія зубры – у святкаванні Наўруза. Зрэшты, маскоўскі «Саюзканцэрт», які тыя гастролі і арганізоўваў, мясцовай спецыфікі абсалютна не цяміў: ну, арыкі з урукамі, ну, саксаулы з аксакаламі… Пралетарскі інтэрнацыяналізм не даспадобы? Партбілет кішэню адцягвае? А то зараз да запалярных аленегадоўцаў выправім, у чуме «Жызэль» ставіць! І камянее пасярод лянотнага азіяцкага мроіва старажытны цюркскі горад са сваімі мячэцямі, базарамі, ішакамі і тубыльцамі ў паласатых халатах, якія не толькі пра «Жызэль» – пра пеніцылін ніколі не чулі. І звальваецца на гэты сацыялістычны халіфат танцавальна-аркестравы дэсант з Мінска; еўрапейскія твары, класічныя стройчыкі. Вядома ж, другі састаў, бо прымы з карыфеямі з’ехалі прапагандаваць дасягненні айчынай харэаграфіі бездухоўнаму СКАЧАТЬ