Музы і свінні. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Музы і свінні - Уладзіслаў Ахроменка страница 10

СКАЧАТЬ адным прэзідыуме з Ціханам Хрэннікавым, пісаць кантаты пра Радзіму і Партыю. І нават стаць прыхільнікам маскоўскага «Спартака». Не, ну апошняе, вядома ж, перабольшванне, але ж і камера тут смярдзючая, і кліенты нейкія сінія-сінія ад татуіжаў… Відавочна не меламаны!

      Начальнік райаддзела ўжо збіраецца дахаты, калі на стале яго бомкае тэлефон. Напэўна, жонка-сцярвоза, бо заўсёды ў такі час тэлефануе, пільнуе, каб пад канец працы не нажлукціўся.

      – Алё-ё-ё… – лісліва дыхае ў трубку маёр.

      – Прыміце тэлефанаграму з апарату Цэнтральнага Камітэту камуністычнай партыі БССР, – трыбунальным металам азываецца трубка. – У Мінску бясследна знік сусветна вядомы савецкі кампазітар Дзмітрый Шастаковіч. Не выключаюцца правакацыі заходніх спецслужбаў. Справа на асабістым кантролі таварыша Мазурава. Усяму асабоваму складу мінскай міліцыі тэрмінова адкласці ўсе справы і заняцца пошукамі. Запісвайце арыенціроўку…

      І тут маёр упершыню разумее, што поўная страта гравітацыі здараецца не толькі з савецкімі касманаўтамі. Голас імкліва падкідае яго да столі, кавадлам б’е ў вушы, у пысу, у патыліцу, у грудзі, у геніталіі, пад дупу і гэтак жа імкліва нізрынае на падлогу. Праваахоўнік з ціхім і сарамлівым цурчэннем абсікваецца. Проста ў мокрых штанах ён бяжыць у камеру і выводзіць арыштаванага на волю. Чысціць падсохлы бруд з ягонага паліто, расказвае пра сваю палымяную любоў да лаўрэатаў Сталінска-Ленінскіх прэмій, да ўсялякіх антынародных інтэлігентаў, фармалістаў і касмапалітаў, абяцае ўласнаручна застрэліць сяржанта Шмонава з табельнага «макарава», садзіць Шастаковіча ў міліцэйскі «Масквіч» і вязе ў гатэль «Беларусь»…

      …Прэм’ера Трынаццатай сімфоніі прайшла ў Мінску з шалёным поспехам. Зала апладавала стоячы. Аўтара выклікалі на «біс» разоў пяць. Праўда, «Советская Белоруссия» традыцыйна абліла геніяльнага кампазітара брудам: маўляў, і сімфонія «так сабе», а сам Шастаковіч «задачу партыі і ўраду не выканаў».

      Зрэшты, Дзмітрый Дзмітрыевіч, як чалавек разумны, падобных газет не чытаў. А калі б такое пра сябе і прачытаў – не надта б і пакрыўдзіўся. Не любіў ён абмяркоўваць свае творы. Бо ў мастацкім развіцці пайшоў значна далей за шматлікіх калегаў, якія так і засталіся на другой ступені эвалюцыі пасля курыцы-нясушкі.

      У сталіцу савецкай Беларусі кампазітар Шастаковіч прыязджаў яшчэ разоў пяць. І з канцэртамі, і проста так. Але ж і мінскі стадыён «Дынама», і комплекс КГБ БССР на Ленінскім праспекце абыходзіў, як той казаў, свінячымі сцежкамі…

      Як стукач Беларускага сімфанічнага аркестра здрадзіў Радзіме

      Савецкія грамадзяне, як вядома, падзяляліся на дзве асноўныя катэгорыя: на тых, хто стучаў, і тых, на каго стучалі. Стукачы шчыравалі паўсюдна: ад турэмных камер і да абкамаўскіх кабінетаў, ад шахцёрскіх брыгад і да бамбардыровачных экіпажаў. Нават у міліцыі і ў пракуратуры – і тое былі свае стукачы.

      Беларускі сімфанічны аркестр, натуральна, не стаў выключэннем. А СКАЧАТЬ