Музы і свінні. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Музы і свінні - Уладзіслаў Ахроменка страница 13

СКАЧАТЬ і інспектар Беларускага сімфанічнага аркестра. Дырыжор шчыра шкадуе заходніх немцаў, на голаў каторых гэты падарунак зваліўся. А інспектар аркестра выказвае пажаданне пералічыць частку гастрольных ганарараў у Міністэрства культуры краінаў агрэсіўнага блоку НАТА, каб толькі больш не бачыць гэтую паганую суку ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі…

      Апошнім да новаспечанага дысідэнта прыходзіць дыпламат з савецкай амбасады – суворы дзядзька з класічна незапамінальным тварам і мажнымі валасатымі кулакамі.

      – Дык гэта сапраўды не правакацыя, а твой асэнсаваны выбар? – удакладняе ён недаверліва.

      Стукач ганарліва выпроствае храбціну і незалежна глядзіць наўсцяж. – Так! Я ж даўно ўсім казаў, што савецкую ўладу ненавіджу. А вы, блядзі, думалі, што гэта ўсяго толькі дазволены жарт?!..

      Як Уладзімір Мулявін зладзіў канцэрт для віцебскіх бамжоў

      Для савецкага чалавека існаваў толькі адзін паказчык здароўя: можна яму выпіваць, ці нельга.

      Кіраўнік «Песняроў» Уладзімір Мулявін быў савецкім чалавекам, і выпіваць яму забаранялася катэгарычна – прынамсі, пад канец жыцця. Кар’ера маэстра ўкладалася ў традыцыйную для ягонага часу формулу «гастроль – парткантроль – алкаголь». Гэтае пякельнае спалучэнне і выпаліла нутро музыкі, рыхтык бязлітасны вагнямёт – святочную клумбу, так што на руінах мулявінскага арганізма буяла адно бадыллё з трамбозаў, псіхозаў ды цырозаў. Дактары дазвалялі яму хіба што любавацца пляшкамі, але ж выпіваць – крый Божа!

      Але маэстра сам прыспешваў свой скон. Варта было Мулявіну толькі глянуць на пляшку, як ён адразу ж пачынаў яе рэфлекторна смактаць. Ён піў усё, што траплялася на вочы: памяркоўнае піва, добрае віно, шляхотны каньяк і лютую гарэлку. Ён жлукціў зранку, удзень, увечары, а також уначы. Сітуацыю ўскладняла чарговая мулявінская жонка, якая падступна нашэптвала: ты, маўляў, геній, табе можна ўсё!

      Як вынік, Мулявін няўхільна дэградаваў. Па хуткім часе ад Вялікага Песняра застаўся адно пазнавальны вобраз: вусы «падковай», глянцавая лысіна, кранальны маркотны тэнар… Хранічна падпіты Муля існаваў сваім уласным жыццём, а ягоны вобраз – сваім, спакваля ператвараючыся ў гэткі беларуска-савецкі брэнд, кшталту Брэсцкай крэпасці, партызанаў і трактароў. Гэты вобраз і прадстаўляў Беларусь на размаітых музычных святах аж да пачатку дваццаць першага стагоддзя.

      Так было і ў 1999 годзе, падчас «Славянскага базару» у Віцебску.

      Прыязджаюць Мулявіны на гэты самы базар увечары, засяляюцца ў здымную кватэру. Маэстра пасля цягніка выглядае абсцінентным хамяком: шкляныя вочкі, раскаардынаваныя рухі, затарможаная мазгавая дзейнасць. Карацей, класічная беларуская млявасць і абыякавасць.

      Жонка раскладае транты і квохча: ды Валодзечка, ды табе адаспацца трэба, ды наперадзе дзень цяжкі! Што – крышачку бухнуць перад сном? А вось хрэнушкі, заўтра канцэрт, зноў са сцэны звалішся! Абяцаеш не піць? То і добра! Распранайся, кладзіся і СКАЧАТЬ