Музы і свінні. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Музы і свінні - Уладзіслаў Ахроменка страница 16

СКАЧАТЬ цёплую гарэлку тутэйшага разліву і скардзяцца адзін аднаму на азіяцкае дзікунства і маскоўскі «Саюзканцэрт». І толькі балетмайстар, непітушчы з прычыны далікатнага псіхаскладу, на самоце глынае пякучыя слёзы ў скверыку насупраць гатэля.

      Усё, злівай ваду, гастролі праваленыя, у наступны горад і ехаць не варта. Можна, вядома ж, дамовіцца з мясцовымі гаркамамі партыі, каб тыя задарма распаўсюдзілі квіткі ў вайсковых частках, школах і на базарах, але ж дзе гарантыя, што гэтыя дзеці барханаў зноўку не пераблытаюць балетны спектакль з караван-сараем? Уратаваць «Бахчысарайскі фантан» у змозе хіба што джын, а яны, як вядома, у савецкай Сярэдняй Азіі даўно звяліся.

      І тут са спякотнага марава нібы матэрыялізуецца зухаваты і небяспечны маладзён, па выглядзе – тыповы басмач. Ты, кажа, нацальніка танцаў? Ну, я, панура адказвае балетмайстар, а што? А то, кажа маладзён, што з табой будзе гаварыць адзін вельмі паважаны чалавек. Вунь, бачыш чорную «Волгу»? Ідзі туды хуценька, не прымушай яго чакаць!

      У салоне – хударлявы стары: шафранавы твар, пергаментныя павекі, хіжыя кіпцюрыстыя пальцы. Гэткі грыф-сцярвятнік, гаспадар тутэйшых пустэльняў. На галаве грыфа – расшытая золатам цюбецейка, а на касцістых плечыках – пінжак з зоркай Героя Сацыялістычнай працы. Стары настойвае выразную паўзу, нечакана пасміхаецца балетмайстру і кажа: маўляў, ведаю пра твае праблемы, толькі ты не пераймайся. Сёння на вашае «Лебядзінае возера» адно шакалы з аддзелу культуры прыходзілі, яны свае пасады за барашкаў купілі. А вось у нашым бавоўнаробным калгасе – сапраўдныя знаўцы класічнай харэаграфіі. Калі цікава – маю гонар запрасіць у свой сціплы калгасны дамок, абмяркуем, як сур’ёзныя людзі…

      Праз якія паўгадзіны ачмурэлы балетмайстар сядзіць у сціплым калгасным дамку. Зрэшты, гэта не дом, гэта палац з «Тысячы і адной ночы». Мармуровыя сцены, завешаныя ядвабнымі дыванамі з мудрагелістымі арнаментамі. Велічныя зборы, бы ў медрэсэ Улугбека. Цяністы панадворак з крышталёвымі фантанамі і пыхлівымі паўлінамі. І ўся гэтая азіяцкая раскоша міжволі асацыюецца ці то з Амарам Хаямам, ці то з крадзяжамі сацыялістычнае маёмасці ў асабліва буйных памерах.

      Непрыкметныя халуі выстаўляюць перад балетмайстрам бясконцыя пачастункі: духмяны плоў, паравую асятрыну, смажаныя яйцы баранаў ды іншыя шашлыкі-машлыкі. Гаспадар паблажліва паглядае на разгубленага госця, разлівае па антыкварных чарках французскі каньяк і прапануе ідэалагічна вытрыманы тост за мастацтва, якое належыць народу. Балетмайстар ідэю падтрымлівае, дадаючы пра сябе, што мастацтва вымагае адпаведнай аплаты, асабліва мастацтва харэаграфічнае. Але выпіць ветліва адмаўляецца – маўляў, выбачайце, непітушчы. Так, а што за прапанова?

      Прапанова вельмі простая, адказвае гаспадар: паставіць у нашым калгасе-мільянеры ваш балет. Танцораў з музыкамі пасялю ў сябе, дарагімі гасцямі будуць. Сам спектакль мае праходзіць на адкрытай эстрадзе калгаснага Палацу Культуры, я яго СКАЧАТЬ