Музы і свінні. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Музы і свінні - Уладзіслаў Ахроменка страница 6

СКАЧАТЬ З райцэнтра прыганяюць асенізатарскую машыну: тэрмінова адпампоўваць лайно з прыбіральняў, каб прэзідэнцкія насы не пачулі вясковага смуроду. Падпраўляюцца хаты, фарбуецца трава, кладзецца асфальт, канфіскуюцца самагонныя апараты. Сіласная вежа, званіца царквы і бусліныя гнёзды бяруцца пад асаблівы кантроль на прадмет варожых снайпераў. На ліхтарах усталёўваюцца прыхаваныя відэакамеры. Кучмаўскім аднавяскоўцам сувора загадана: падчас візіту прэзідэнтаў з хаты носу не казаць! Што значыцца, «а якщо нам Даниловича привітати захочеться?!» То энтузіязм мясцовага насельніцтва будуць выяўляць спецыяльныя людзі ў цывільным, так што сядзіце па хатах ціха і нават да вокнаў не падыходзьце! А то і прыстрэліць могуць…

      Увечары ў сціплае Чайкіна гіганцкім вусенем уцягваецца картэж з прэзідэнцкіх «мерседэсаў», джыпаў з аховай і мікрааўтобусаў з халуямі. Аўтамабілі паважна абмінаюць вялізны валун з шыльдай «с. Чайкине – Батьківщина президента України Л. Д. Кучми» і спыняюцца на вуліцы імя Л. Д. Кучмы. Малодшыя афіцэры Службы Бяспекі Украіны, пераапранутыя добрымі пейзанамі, шчыра вітаюць дарагіх гасцей. Расчулены Леанід Данілавіч шморгае носам, гледзячы, як жанчына-капітан з СБУ, пераапранутая этнаграфічнай Параскай, падносіць братам-славянам хлеб-соль, а мужчына-маёр у шараварах Казака Мамая, выдадзеных у капцёрцы той жа арганізацыі, прапануе прэзідэнтам спод з традыцыйным пачастункам: гарэлкай і салам.

      Пуцін па-гаспадарску пераймае хлеб-соль, куляе кілішак, але ж сала толькі надкусвае і грэбліва сплёўвае. Украінцы ставяцца да гэтага з разуменнем: ну, маскаль, што з яго ўзяць?! Лукашэнка таксама атрымоўвае хлеб-соль, але ж чарку не бярэ. Украінцы шматзначна перазіраюцца: маўляў, гэты госць і без гарэлкі непрадказальны, а калі яму яшчэ і выпіць – тут праўдзівае «шаленства бацькі» пачнецца!

      А Кучма на мігі паказвае славянскім братанам: маўляў, розпрягайте хлопці коней, відпочивайте, а ўвечары я вам сваю родную вёску пакажу!

      Ад гэтай фразы ўкраінскія целаахоўнікі пачынаюць нервова торгацца. Не, каб у мемарыяльнай кучмавай хаце сядзець і душэўна бухаць за славянскае адзінства – дык плюгавага Данілавіча на вечаровую экскурсію пацягнула! Але ж слова гаспадара – закон: трэба рыхтавацца. Пішчаць рацыі, правяраюцца комплексы хімічнай абароны, з Чарнігава верталётам дасылаюцца дадатковыя прыборы начнога бачання для аператыўнікаў і каньяк з валідолам для кіраўніцтва. Расейскія і беларускія спецслужбоўцы таксама ліхаманкава рыхтуюцца да нечаканага прэзідэнцкага праменаду, але як менавіта рыхтуюцца, ані з гаспадарамі, ані адны з аднымі не дзеляцца, бо дзяржаўная таямніца!

      І вось – ціхая ноч, светлая ноч, зоркі на небе, месяц па-над шатамі. Славянскія прэзідэнты нетаропка шпацыруюць паснулай вуліцай. Спрэс лірыка і рамантыка: «садок зелений біля хати», таполі на ўзбочынах, чарнабрыўцы ў палісадніках, карацей – «кохана спить, кохана спить, піди збуди, цілуй їй очі»… Не стае толькі глэчыкаў на тынах, сланечнікаў на гародчыках і бандурыста за кадрам, але ж гэта ўжо відавочная недапрацоўка СБУ.

      Класічны СКАЧАТЬ