Музы і свінні. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Музы і свінні - Уладзіслаў Ахроменка страница 5

СКАЧАТЬ дзесяць тысяч даляраў?

      У чыкагскай братвы паціху адвісаюць сківіцы. Не, сапраўды – нешта тут не тое. Напэўна, ніякі гэта не рабі, а круты мафіёзі, куды страшнейшы за Джона Дылінджэра і Аль Капонэ разам узятых. Ці сапраўды нейкі прарок, калі ўсё пра ўсіх ведае? Нездарма абачлівы бос вырашыў яму плаціць. Што ні кажы, а наш Меер – крымінальны інтэлектуал, мозг мафіі… сапраўдны аідышэ копф!

      Гангстэры нервова торкаюць кадыкамі, ліхаманкава прыгадваючы слоўцы на паўзабытым імі ідыш. Нарэшце, пацвярджаюць: так, містэр Ланскі шчырааддана просіць прыняць гэтую дробную і нязначную суму ў знак вялікай павагі да містэра Мардэхая на рамонт Харальнай сінагогі, і…

      – Прабачце, панства! – эфектным рухам перапыняе маладых бандытаў стары рабі. – Але ўзяць вашыя грошы я не магу ані ў якім разе. Гэта атрымаецца амаральна. Наш Меерчык зарабіў іх злачынным шляхам, праз бутлегерства, прастытуцыю і наркотыкі. Калі я вазьму ад яго такія грошы, дык што наш кагал пра мяне падумае?! Так што забярыце ваш модны чамадан і адвязіце яго назад. Шчаслівай дарогі!

      Пасля гэтых словаў чыкагскія госці імгненна ператвараюцца ў саляныя слупы, на манер старазапаветнай Лотавай жонкі. Ужо лепш бы гэты страшны прарок-мафіёзі спаслаў на іх усе Дзесяць Стратаў Ягіпецкіх і нават якую Адзінаццатую прыдумаў… Ды што тыя страты?! Лепш бы іх ў турму «Сінг-Сінг» выправілі, на дваццаць пажыццёвых тэрмінаў!

      Толькі б забраў гэтыя паганыя даляры.

      Вяртацца ў ЗША, не выканаўшы загаду, ім катэгарычна нельга. Бо самае лепшае, што кожнага там чакае – хуткая смерць з дваццаціфунтовай цаглінай на шыі у водах Іст-Рывера. Пра горшае лепш увогуле і не думаць. Коза Ностра падобнага не даруе.

      А старэнькі Мардэхай, каб у яго павыпадалі ўсе зубы, і застаўся толькі адзін для зубнога болю, пасміхаецца хітрым змеем і ўдакладняе:

      – Вы, маладыя людзі, напэўна хочаце дазнацца, адкуль я ўсё ведаю? Дык яно вельмі проста! Менеджэрам у вашага Ланскі працуе такі Яша Гузік з Менску. Гэты Яша па сакрэце расказаў пра ваш візіт кантару бруклінскай сінагогі Нохіму Шапіру, таму самому Нохіму, які мае крэдыт у лаўцы Абрама Кацнэльбогена. Жонка Абрама – сяброўка Фіры Ліхтэн, а яе муж, цырульнік Борух грае ў прэферанс з Гіршам Альтшулерам. Гірш, хаця і хасід, але з вельмі прыстойнай сям’і, а таму Арон Зісман з ім сябруе. Арончык жыве ў адным доме са Шмулем Каплунам, маім стрыечным братам. А са Шмулем я акурат заўчора меў сувязь па трансатлантычным тэлефоне. А вы там са сваім Меерам, напэўна, вырашылі, што я стары поц?..

      …Што адбылося з чыкагскімі гангстэрамі далей, дакладна невядома. Паводле адной версіі, іх па хуткім часе завербаваў Іншаземны аддзел НКВД. Спрактыкаваныя забойцы «Коза Ностры» бязлітасна стралялі трацкістаў, белагвардзейцаў ды іншых збеглых ворагаў народа па ўсёй Еўропе. Паводле другой, гангстэр Майкл і гангстэр Сэм так і засталіся ў Гародні, дзе атабарыліся пад сваімі сапраўднымі імёнамі Мойша і Шлёма. Купілі на грошы са скуранога кейса ўсю мясцовую паліцыю з Дэфензівай, выправілі СКАЧАТЬ