Помнік літары «Ў». Вінцэсь Мудроў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Помнік літары «Ў» - Вінцэсь Мудроў страница 6

СКАЧАТЬ злодзей злёгку пашкодзіў.

      Помнік літары «Ў»… Я застываю ў нерухомасці, ціснучы да грудзіны шурпатую навобмацак бляху. Але ўжо праз імгненне бягу, аберуч трымаючы над галавой запаветную літару. Я ўжо ведаю – дзе пастаўлю той помнік. Непадалёку ад нашай хаты падпірала неба старая ліпа. Летась у дрэва ўдарыла маланка, і цяпер у памяць аб ёй застаўся двухметровы стаўбур з натапыранымі ў неба дзідамі аблому. Вось да таго абламанага стаўбура і прымацую «у нескладовае». Толькі трэба верх адпілаваць, каб прыгажэй было.

      Я колькі разоў забягаў дахаты – спачатку ўзяў аднаручную бацькаву пілу і ўслон – стаўбур высокі, каб адпілаваць верх, росту не хопіць. Потым малаток з двума цвікамі. Нарэшце, рыдлёўку.

      Пілуючы ліпу, добра ўходаўся, але атрымалася ніштавата: наверсе ўтварылася гладкая паверхня, на якую можна кветкі класці – помнік жа. Потым пасек крапіву вакол, прыбіў да стаўбура бляшаную літару і зрабіў да ліпы роўную сцяжынку, зняўшы рыдлёўкай дзірван. Нарэшце, сеў адпачыць, прытуліўшы да помніка патыліцу, і задаволена заплюшчыў вочы.

      – Што гэта ты там павесіў? – пачуўся па-старэчаму непракерханы голас, і я размежыў павекі.

      Стары Музалёў ішоў з крамы. З кішэні пацёхканага пінжака тырчала бутэлька.

      – Помнік літары «У кароткае»! – паведаміў я звонкім голасам.

      – Э-э, браток, такія рэчы трэба з уладамі ўзгадняць, – ці то жартам, ці то ўсур’ёз пракрахтаў Музалёў, памацаўшы рукой бутэльку. – А то міліцыя прыедзе… будзе табе, як мне надоечы, – стары яшчэ штосьці прамармытаў, вылаяўся і паклыпаў да сваёй хаты.

      Следам за Музалёвым па вулцы з’явілася наша суседка – цётка Наста. І не адна – цягнула за сабой на вяроўцы карову. Відаць, хадзілі да ветэрынара, бо цётчына Субоха прыкметна прыпадала на пярэднюю нагу.

      – Каго гэта ты прыбіў? – пытаецца цётка Наста, параўняўшыся з помнікам.

      – Літару «У кароткае».

      – Дык яна ж, здаецца, на станцыі вісела.

      – Вісела, ды рамонтнікі адрэзалі. А я падабраў.

      – Во дурняцца людзі. Вешаюць, тады аддзіраюць… Ну пайшлі ўжо, пайшлі, – гукае цётка карове, тузае за вяроўку, і Субоха, незадаволена крутнуўшы рагамі, сунецца па гаспадыняй.

      Невядома – колькі б я яшчэ сядзеў ля свайго помніка, ды тут маці – як заўсёды незадаволена і голасна – паклікала на абед.

      – Што гэта ты з рыдлёўкай лётаеш? – маці паставіла на стол талерку з таўканіцай.

      – Помнік рабіў, – мармычу я, размазваючы па бульбе азярцо растопленага масла.

      – Ты б лепш храпу парсюку сабраў ды лехі прапалоў, – кажа маці, але я не слухаю тыя нараканні.

      Спехам праглынаю бульбу, ем гарачую яечню, і ўжо на хаду п’ю з гладыша кампот з белых парэчак. Мне не да абеду, бо карціць паглядзець – ці стаіць хто каля помніка.

      Яшчэ ад весніц заўважаю мальцаў з нашай вуліцы. Яны таўкуцца вакол ліпы. Я махаю ім рукой, бягу, спатыкаючыся на разбітай «Беларусам» дарозе, і тут жа спыняюся, СКАЧАТЬ