Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 7

СКАЧАТЬ – адчуванне таго, што яны працуюць не дзеля чужых палітычных і фінансавых амбіцый, а дзеля навукі і прагрэсу ўсяго чалавецтва. І, паверце мне, доктар Эш, мы прыцягнем лепшых з лепшых, таму што толькі для выбітных навукоўцаў не існуе іншых мэт акрамя радасці пазнання Сусвету.

      Па-другое, для стварэння падобнай структуры, на маю думку, будзе неабходна поўнае пераарыентаванне дзейнасці самога сакратарыята ААН: з гэтага часу ён будзе займацца палітычнымі пытаннямі, вырашэннем гуманітарных і ваенных крызісаў, прычым, калі гэта неабходна, – самымі радыкальнымі спосабамі. Мы не адменім права «вета» ў Савеце Бяспекі сваёй воляй і не правядзем зараз такое рашэнне на Генасамблеі, але рана ці позна ўсім, хто пажадае далучыцца да працы нашай навуковай структуры, стане ясна, што неабходнасць у вайне як сродку адстойвання сваіх інтарэсаў ужо адпала. І, як следства, адпала неабходнасць не толькі ў інстытуце права «вета», але і ў самім Савеце Бяспекі. Навошта ваяваць, калі можна дасягнуць мэт з дапамогай навукі і дыпламатыі? Навошта інвеставаць грошы ў зброю, калі значна прасцей ўкласці гэтыя сродкі ў мірныя шляхі павышэння дабрабыту народаў?

      Мы павінны аб’явіць любую вайну заганнай і незаконнай, а любую дзяржаву, якая праявіць агрэсію, злачыннай. Любы агрэсар павінен быць цалкам ізаляваны ад сусветнай супольнасці усімі сродкамі: адмовай ад пастаўкі ці, наадварот, куплі энергіі і тэхналогій, адключэннем ад SWIFT, калі спатрэбіцца – ваенным прымусам да міру і вяртаннем status quo любымі даступнымі сродкамі. Кожны, хто пажадаў бы першым адкрыць агонь, павінен ведаць, што ўжо заўтра яго краіна абрынецца ў каменны век. Хіба гэта не лепшы сродак вырашэння ўсіх спрэчак? Гэта жорстка і недыпламатычна, затое дзейсна. Інструментам для вырашэння любых дамаганняў – тэрытарыяльных, эканамічных, нацыянальных – якраз і павінна стаць Генасамблея ААН, у гэтым яе сапраўдная роля – быць вярхоўным медыятарам ва ўсіх міждзяржаўных спрэчках. Калі бакі ігнаруюць рашэнні вярхоўнага медыятара, яны павінны сысці прэч з палітычнага поля і забыцца пра любую будучыню ў рамках агульначалавечай сям’і.

      Па-трэцяе (і апошняе), мы павінны зрабіць створаную арганізацыю і новую дактрыну міждзяржаўнай палітыкі цэнтральнай кропкай для асвятлення ўсімі інфармацыйнымі рэсурсамі кожнай краіны свету на многія гады наперад. Цяпер чалавецтва не гатовае да такіх радыкальных захадаў, але гэта толькі пытанне свядомасці абывацеля. Між іншым, Гітлер убіў чалавеканенавісніцкую дактрыну ў галовы мільёнаў немцаў усяго за некалькі гадоў з дапамогай прапагандысцкай машыны Гебельса і татальнай хлусні. Нам жа не трэба хлусіць, наша дактрына чалавекалюбная, у ёй ёсць месца для кожнага жыхара Зямлі, чаму ж мы не хочам даць ёй ход?

      Я замоўк, каб перавесці дух.

      – Гэта максімальна кароткі пераказ усяго таго, над чым я працаваў апошні год, таго, што распісана куды больш падрабязна, даходліва і значна менш эмацыйна ў дакументах, якія вы прасілі СКАЧАТЬ