Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 5

СКАЧАТЬ як бачыце, я паклаў на сядзенне падушку, каб яна надавала троху камфорту дрэву, прызванаму падтрымліваць маю старэчую пятую кропку.

      – Вас жа нельга назваць кабінетным работнікам, доктар Эш.

      – Гэта праўда. Я дастаткова рэдка бываю ў гэтым кабінеце. Па праўдзе сказаць, куды больш часу я праводжу ў зручным крэсле самалёта. Аднак, я ж дыпламат, вы памятаеце? Мне можна быць трохі крывадушнікам.

      – Гэта не крывадушнасць, доктар – проста жаданне выглядаць лепш ва ўласных вачах. Мне таксама гэта ўласціва.

      – Вы праніклівы, mon cher. Але што мне падабаецца ў вас яшчэ больш – вы не імкнецеся дагадзіць мне, пазбягаючы нязручных фраз і пытанняў, як гэта робяць многія іншыя. Хочаце кавы?

      – Не адмоўлюся.

      Да майго здзіўлення, Эш не пацягнуўся да слухаўкі ўнутранага тэлефона, а пачаў са значным высілкам падымацца са свайго філасофскага крэсла. Пасля гэтага ён прайшоў да дзвярэй убудаванай шафы, за якой, як высветлілася, размясцілася значных памераў кава-машына.

      – Вы самі варыце сабе каву, доктар Эш?

      – Ведаеце, бюджэт Арганізацыі Аб’яднаных Нацый хоць і здаецца на першы погляд досыць вялікім, але не з’яўляецца такім на самой справе, – прымаючы пад увагу разнастайнасць напрамкаў дзейнасці нашай місіі. Мой памочнік атрымлівае свае грошы зусім не за тое, што варыць мне каву.

      – З вашымі поглядамі не пагодзяцца вельмі многія.

      – Хай так. Хіба вас хвалюе, што будуць казаць пра вашы звычкі чужыя людзі?

      – Ніколькі.

      – Я прытрымліваюся таго ж меркавання.

      Эш акуратна паднёс і перадаў мне сподак з кубкам. Водар кавы быў густы і даўкі, з ледзь улоўнымі ноткамі карыцы.

      Я падзякаваў яму позіркам, зрабіў невялікі глыток і прасачыў за тым, як Эш паморшчыўся, калі ўсаджваўся зноў на сваё месца.

      – Пяройдзем да справы, доктар. Я ўважліва прачытаў усё, што вы падрыхтавалі для мяне, – ён адкрыў шуфлядку і дастаў з яе шырокі канверт. Даволі нядбайна пляснуўшы пакетам аб стол, Эш адным рухам вярнуў шуфлядку на месца. – Маю адзначыць, што я азнаёміўся з вашымі матэрыяламі з вялікай цікавасцю. Я па палічках разабраў кожную старонку, кожную прапанову, і ў мяне засталося толькі адно пытанне да вас.

      – Якое?

      – Што гэта ўсё такое?

      – Мне здавалася, што я досыць недвухсэнсоўна выклаў сваю ідэю.

      – Доктар, я хачу, каб вы самі, гледзячы мне ў вочы, сваімі словамі распавялі, чаго менавіта вы дамагаецеся.

      – Калі ласка. Доктар Эш, матэрыялы, якія я падрыхтаваў для вас, утрымліваюць прапанову па стварэнні новай арганізацыі ў структуры ААН – арганізацыі, якая курыравала б пытанні навуковых і гуманітарных распрацовак, што маюць надзвычайную каштоўнасць для ўсяго чалавецтва ў цэлым. Час гэтых распрацовак ўжо прыйшоў, але рэалізацыя знаходзіцца на зачаткавым узроўні.

      – Прабачце, я адразу перапыню вас. СКАЧАТЬ