Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 6

СКАЧАТЬ Савета Бяспекі і Генасамблеі ААН, прычым, як правіла, гэта датычыцца парушэнняў гэтых самых дамоўленасцей з боку каго-небудзь з пастаянных членаў Савета Бяспекі. Мы бачым, як на пасяджэннях, незлічоных камісіях і міжнародных семінарах прадстаўнікі дзяржаў толькі і робяць, што выказваюць глыбокую заклапочанасць. Дыпламаты, якія прадстаўляюць свае дзяржавы ў ААН, ператварыліся ў пасмешышчы, якія, не маючы ніякіх рэальных паўнамоцтваў, адбываюць ганаровую ссылку, атрымліваючы за гэта салідны паёк, між тым як сапраўдныя праблемы застаюцца нявырашанымі, а тыя сферы, дзе прадстаўнікі ўсяго чалавецтва павінны аб’ядноўваць намаганні дзеля выгоды кожнай краіны, шчасна рэалізуюцца геніяльнымі энтузіястамі. У мяне складваецца ўражанне, што ўсе даўно забыліся, для чаго на самой справе стваралася Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, і цяпер зацыкленыя на мерапрыемствах, дзе людзі ў дарагіх гарнітурах абмяркоўваюць праблемы імплементацыі норм гуманітарнага права ў ваенных канфліктах – замест таго, каб шукаць шляхі вырашэння і, д’ябал, прадухілення саміх ваенных канфліктаў! Я не адмаўляю бясконцага ўкладу ААН у выратаване мільёнаў жыццяў на планеце, але гэты гіганцкі бюракратычны волат страшна стаміўся і пастарэў. Свет паскорыўся ў развіцці за апошнія дваццаць гадоў настолькі, што арганізацыя, якая абвясціла пастулаты ўстойлівага развіцця як догму для ўсёй чалавечай супольнасці, згубіла гэта самае развіццё з-пад свайго кантролю, а зараз толькі, падобна да старца, спачывае на лаўрах і з насцярожанасцю сочыць за тым, як падлеткі гуляюць у незразумелыя састарэламу розуму гульні. Гэтыя гульні могуць быць цалкам бяскрыўднымі і нават карыснымі, але карысць ужо не настолькі відавочная апекуну – як мінімум таму, што ён страціў нітку падзей. У сваю чаргу, яны могуць быць надзвычай небяспечнымі, але, зноў жа, гэта губляецца з вышыні старэчага маразму, і той, хто павінен, з дапамогай сістэмы стрымак і проціваг, па-майстэрску кантраляваць гульню, у стане толькі паўшчуваць гарэзлівых вісусаў, не ў стане зразумець, што ўчарашнія свавольнікі заўтра могуць стаць ужо крымінальнікамі міжнароднага маштабу.

      Вось што я меў на ўвазе пад неабходнасцю стварэння новай структуры, якая, верагодна, запатрабуе рэформы ўсёй сістэмы ААН. Мы павінны звярнуць свой позірк туды, дзе людзі, якія не патрабуюць сусветнага ўплыву, непрыкметна для нашага погляду змяняюць свет да лепшага, робячы тое, што павінны рабіць мы. ААН стваралася як пляцоўка, дзе найлепшыя дыпламаты ўсіх дзяржаў вырашаюць праблемы, якія не вырашацца самі па сабе, а замест гэтага яны крычаць «Злодзей!» – «Сам злодзей!» на пасяджэннях Савета Бяспекі. Назавіце мне хоць адзін буйны і небяспечны для ўсяго чалавецтва канфлікт, які шчасна скончыўся з дапамогай Генасамблеі за апошнія дваццаць гадоў? Югаславія? Афганістан? Украіна? Сірыя? Божа, няўжо вы не бачыце, што права «вета» ў Савеце Бяспекі цягне свет на дно?

      Больш за тое, няўжо вы не бачыце, што эпоха вуглевадароднага паліва імкліва сыходзіць у мінулае, у той час як краіны, якія недальнабачна СКАЧАТЬ