Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов страница 19

СКАЧАТЬ не верны Кот. Жыхары Замка доўга рагаталі, згадваючы гэты выпадак увечары ля каміна, ажно пакуль Касіяпея не дарадзіла Трыстане, што «жыццё трэба перайсці як прорву па напятай вяроўцы», і Трыстана, будучы ў чарговай дэпрэсіі з нагоды нешчаслівага кахання, ужо нацягнула тую вяроўку па-над троннай залай.

      Пасля гэтага з Касіяпеяй былі праведзеныя жорсткія выхаваўчыя гутаркі, і быў выдадзены зацверджаны агульным галасаваннем спіс дазволеных парадаў. Гаварылі тады, што Касіяпея наўмысна нагаварыла лухты, каб назаліць Трыстане, прыгожым валасам якой вельмі зайздросціла.

      Сама ж Касіяпея выглядала даволі звычайна, не асляпляла прыгажосцю, але ж шторазу спускалася есці ў строях з розных эпохаў. То гэта было нешта сярэднявечнае, то егіпецкія строі (яны пасавалі ёй найбольш). А аднаго разу яна з’явілася ў скураных нагавіцах ды каўбойскім капелюшы, цягнучы за сабою каня, які, дарэчы, адзіны тады павячэраў. Каня давялося пакінуць у Замку, бо пераправіць яго на Дзікі Захад Касіяпея не здолела. Конь, дарэчы, ні з кім і не пасябраваў ды так і згубіўся недзе ў замкавым лабірынце. Быў здарыўся і маленькі скандальчык, выкліканы з’яўленнем Касіяпеі ў касцюме Евы.

      З часава-прасторавымі маніпуляцыямі Касіяпеі таксама надараліся розныя казусы. Аднойчы ў выніку розных махінацыяў усю выспу адкінула ў плейстацэн, і над Замкам залуналі розныя археаптэрыксы, а Харон з непадробным здзіўленнем выцягнуў з вады трох трылабітаў. Гэта працягвалася нядоўга, да вялікага шкадавання Фата-Мантаны, якая марыла на ўласныя вочы пабачыць «жывых дыназаўрыкаў». А вось заява Касіяпеі пра тое, што яна выпадкова трапіла ў будучыню ды адсутнічала тысячу гадоў, але гэтага ніхто не заўважыў, – выклікала багата плётак. Злыя языкі сцвярджалі, што ў яе пакойчыках папросту схаваная звычайная Машына Часу.

      У замкавай вежы бавіць свае бясконцыя дні Мандрагора-Беладонна, якая займаецца пошукамі сэнсу жыцця. Яна толькі і робіць, што ляжыць ды адсочвае рух аблокаў, што праплываюць па-над вежай. Яшчэ, калі даць веры назіранням жыхароў, яна прачытала ўсе кніжкі з замкавае бібліятэкі, якая, між іншым, налічвае не адну тысячу тамоў. Натуральна, раз-пораз Беладонне надакучвае гэтае бесперапыннае лайдацтва, таму яна спускаецца з вежы ды блукае па Замку, распытваючы сустрэтых: «Ці не бачылі вы тут Сэнсу Жыцця?» На іхныя просьбы растлумачыць, як выглядае гэты сэнс, яна толькі ўздыхае ды пераводзіць размову на іншыя тэмы. Дарэчы, вечаровыя аповеды Беладонны найбольш цікавыя, толькі вось А-Гуру-Уок заўжды перапыняе яе ды сцвярджае, што ён пра гэта ўжо недзе чытаў.

      Яшчэ Беладонна вельмі любіць глядзецца ў люстэркі ды мае спадзеў аднойчы даведацца, што менавіта адбываецца па той бок амальгамы ў час, калі ў люстра ніхто не глядзіць. Да таго ж Беладонна неяк няўзнак пасябравала з Трыстанай, і яны ўдзвюх раз-пораз сядзяць у вежы ды вядуць розныя бясконцыя гутаркі. Праз гэтае сяброўства Беладонна пасварылася з некаторымі жыхарамі Замка: надавала поўхаў Анёлку-Галубочку, СКАЧАТЬ