Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов страница 22

СКАЧАТЬ забіцца ды забіць каго-небудзь, жаночым віскатаннем ды кіданнем цяжкіх прадметаў інтэр’ера, у Караля прарэзаўся голас. Сапраўдны каралеўскі голас, ад якога затрымцела шкло ў шыбах, а разам з голасам выявілася і каралеўская моц, вынікам скарыстання якой стаў палёт Паэта па сходах уніз.

      У абражанага, зняважанага, пакрыўджанага Паэта таксама прачнуўся голас, ды такі, што поўны збор ягоных твораў дапоўніў замкавую бібліятэку трыма сотнямі тамоў. Паэт, страціўшы ўсякую цікавасць да вонкавага свету, блукаў, прыгнечаны, па калідорах, не выпускаючы з рук сшытка з алоўкам. Насамрэч выдавала на тое, што гэта свет страціў цікавасць да Паэта: такую разгубленасць, такую нетутэйшасць адчуваў кожны ў самотнай постаці Паэта, калі бачыў, як той у скурчанай паставе туліўся да любой паверхні, нешта няспынна занатоўваючы на паперках.

      Каму-каму, а вось Музе не належала быць няшчаснай, прыдбаўшы сабе ў каханкі Караля. Але яна таксама збялела, ссунулася ды прыціхла за каменнай каралеўскай спінай. Пэўна, яна ўжо марыла вярнуцца да Паэта. А вось Кароль, той захоўваў каралеўскі спакой. То бок маўчаў.

      Фата-Мантана з Чорным ды Белым склалі класічны трыкутнік. Як кажуць, гісторыя гэтая бярэ пачатак ад шпацыру па Зімовым Садзе. Фата-Мантана з братамі сядзелі пад Дрэвам Спазнання Дабра і Зла ды частаваліся яблыкамі, калі браты адначасова звярнуліся да лялечніцы з прамовай: «Я цябе кахаю». ФатаМантана была кранутая шчырасцю аднаго ды абражаная непрыстойнымі намерамі другога. Падаецца, выбар між Добрым ды Кепскім зрабіць было няцяжка, але ж ніхто дакладна не ведаў, хто з братоў – Белы, а хто – Чорны.

      Наступствы былі зразумелыя: Фата-Мантана замкнулася ў сваім пакоі ды гадзінамі гутарыла з лялькамі, спрабуючы ўпарадкаваць свае думкі ды пачуцці. І ніяк не магла ўсвядоміць: чые словы былі шчырыя, а чые – хавалі небяспеку? І галоўнае: у чым палягае небяспека? А можа, шчасце таксама вельмі небяспечная з’ява?

      Шчасце ў замкавай прасторы тым часам прымала дзіўныя формы.

      Тое самае Шчасце, увасобленае ў Анёлку. Ён змяніўся, і непазнавальна.

      Анёлак абраў аб’ектам сваіх пачуццяў… Каго б вы думалі? Дзяўчынку з Мячыкам. Ён выцягнуў яе з цёмных калідораў на святло ды ператварыўся ў знямелага слухача музыкі. Гадзіны ён праводзіў пад раялем Дзяўчынкі, і на твары ягоным не было ані адбітку мінулага шчасця. Затое праступілі абрысы шчасця новага – прасветленага і сумнага. На пытанні і кпіны Анёлак-Галубочак, гэты блазен з німбам, абсалютна сур’ёзна ды спакойна тлумачыў, што Дзяўчынка – геній і што ён нікому не дазволіць яе крыўдзіць ды называць дзяўчынкай-даўнам. Анёлак на вачах ператвараўся ў Анёла.

      Але які вытанчаны здзек з сябе саміх учынілі Харон з Беладоннай!

      Замкаўцы даўно адзначылі, што між імі існуе нейкая прыхаваная, незразумелая повязь. Але толькі на хвалі агульнага шалу ўва ўсіх расплюшчыліся вочы: Харон з Беладоннаю кахалі адно аднога!

      Але ні Харон, ні Беладонна не дазвалялі сабе адкрыцца адно адному. Ды што там: яны не СКАЧАТЬ