Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов страница 14

СКАЧАТЬ думкі супалі з маімі. У маім, тады яшчэ не такім працяглым жыцці, таксама быў досвед чакання, ды яшчэ якога! Яго апафеозам стаўся травеньскі дзень. Тады мусіў прыехаць у Гомель з Варшавы праз Менск адзін чалавек. Але я не ведала, калі дакладна. І я патэлефанавала ў даведку ды спытала, калі прыходзяць менскія цягнікі. У мяне пацікавіліся: «Уранні, удзень ці ўвечары?» Я ўздыхнула ды адказала:

      – Уранні, удзень і ўвечары.

      Няма патрэбы тлумачыць, што я прасядзела на вакзале ўвесь дзень – з раніцы да вечара. І нікога не сустрэла – ён вырашыў затрымацца ў Менску.

      «Так банальна, вакзальна цішэла, сціхала вясна».

      У той дзень я зараклася нікога ніколі больш не чакаць. Але ведаю я адну варону, якая таксама заракалася…

      Колькі я сябе памятаю, я заўжды нечага чакала. Спачатку я чакала, пакуль мяне забяруць з дзіцячага садка, які выклікаў у мяне агіду ды нянавісць. Не памятаю ніводнага дня, калі б мне там падабалася. Цяпер я разумею, што нашы пачуцці не мяняюцца на працягу ўсяго жыцця, і ў сталым веку чалавек усё адчувае гэтаксама як у дзяцінстве. Я выразна памятаю сваю пагарду і да брудных саплівых дзяцей, і да выхавальніц, якія няправільна вымаўлялі словы і непрыгожа сябе паводзілі. Выдатна памятаю, як мне было самотна ў дзіцячым садку – нашмат больш, чымся цяпер.

      А аднойчы я была настолькі абражаная, што зусім перастала ставіцца да іх з павагаю. Дома я была прывучаная есці акуратна і няспешна, з відэльцам, нажом (!) ды сурвэткамі; да таго ж, мяне ніхто ніколі не прымушаў есці тое, што мне не падабаецца. А не падабаўся мне боршч, якога мне аднойчы ў яслях налілі поўную талерку, да таго ж вельмі гарачага. Я адважна спрабавала яго адолець, а ўсе іншыя дзеці ўжо былі пакладзеныя спаць. І вось, у звязку з тым, што «яна тут яшчэ доўга корпацца будзе», нянечка, якая хацела хутчэй перамыць усе талеркі, узяла мае макароны ды зваліла іх у мой боршч. Дагэтуль памятаю, як гэта выглядала: тоўстыя такія макароны, з мясам. Дзіўлюся, як яна мне кампот туды ж не выліла. Я паклала лыжку на стол і да талеркі больш не дакранулася. У мяне дагэтуль ёсць жаданне сустрэць гэтую свінню-нянечку ды выкупаць у вялізным рондлі з гарачым баршчом.

      Спачатку з дзіцячага садка мяне забірала бабуля. Яна садзіла мяне на гэтыя рознакаляровыя шафікі, каб апрануць – напэўна, я тады была вельмі маленькая.

      Пасля мы пераехалі, і маё чаканне набыло проста фантастычныя маштабы. Забіраць мяне мог толькі бацька, а ён працаваў ледзь не да ночы. У групе заставаліся чалавекі два-тры. Я ўжо, не саромеючыся, кідалася да маладога, прыгожага міліцыянта ў шынялі – гэта мой тата! Ён тады працаваў начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх і раз-пораз браў мяне на працу. Таму цяпер я маю падставы сцвярджаць, што вялікую частку свайго дзяцінства я правяла ў аддзяленні міліцыі, дзе, між іншым, нават удзельнічала ў следчых эксперыментах: колькі дзіцячая рука можа ўзяць манетак са сподачку? Ці здолее дзіця націснуць на спуск самаробнага пісталета? І гэтак далей.

      Потым я вельмі чакала, калі ж у мяне нарэшце народзіцца брацік. Я чамусьці СКАЧАТЬ